Радыё Свабода Маю адзін дакумэнт з “Пагоняй” — пэнсійнае пасьведчаньне сярэдзіны дзевяностых гадоў. Маю вокладку на пашпарт з “Пагоняй” — пашпарту з “Пагоняй” ня маю, а толькі такі пашпарт лічыла б сапраўдным. Але я ведаю, што Бог паслаў мяне ў адпаведнае месца, у адпаведны час, у маю краіну, да маіх бацькоў і продкаў. І ведаю, што Бог справядліва мяне пакараў за памяркоўнасьць, ніякасьць, двурушнасьць тутэйшых людзей, за парушэньне Божых праўдаў, якія ёсьць і чалавечымі праўдамі.
Лягчэй было б жыць і чакаць сьветлае будучыні тут, на зямлі, калі б змагарская моладзь замест галадовак пратэсту паспрабавала накарміць бяздомных галодных гарачым супам — хоць бы на Каляды і Вялікдзень. Так рабіў Яцак Курань у суседняй Польшчы. Але – блаславёныя ціхія… Магчыма, такая акцыя і ня мела б водгуку ў Эўропе…
Змаганьне ўскормлівае злосьць, агрэсію, прагу ўлады… Дабрыня ратуе сьвет.
Я веру, што можна цяпер пабудаваць прыгожую беларускую нацыю без удзелу ў гэтым карумпаваных чыноўнікаў і насуперак ім. Гэта Бог замяняе рысавае зерне на залатое. Пачынаць трэба кожнаму зь сябе самога. Заглыбіцца ў сваю сутнасьць, у духоўнасьць, у дабрыню. Толькі праз аўтарытэт, які апіраецца на малітве і прабачэньні, наш край здолее перамяніцца, узьняцца высока, засьвяціць усімі талентамі, як перамяненьне Пана Езуса на гары Табор.
Давайце пачынаць жыцьцё малітвай сьвятога Францішка аб духу любові:
Учыні мяне, Пане, прыладаю Твайго спакою, каб нёс любоў туды, дзе пануе нянавісьць, каб прабачаў там, дзе абражаюць, каб яднаў там, дзе сварка і звада, каб праўду казаў там, дзе ёсьць фальш, каб нёс веру туды, дзе ёсьць сумненьне, каб абуджаў надзею там, дзе пануе роспач, каб распаліў сьвятло там, дзе валадарыць цемра, каб нёс радасьць туды, дзе турбуе неспакой. Учыні, каб не шукаў я суцяшэньня, а суцяшаў іншых, каб ня толькі прагнуў разуменьня, але каб разумеў іншых, каб не шукаў уласнай любові, а любіў іншых. Бо той, хто дае, заўсёды атрымлівае, хто не шукае свайго, той знаходзіць, хто прабачае, таму будзе прабачана, бо, паміраючы, нараджаемся для жыцьця вечнага…
Данута Бічэль – паэтка, аўтарка блізу двух дзясяткаў кнігаў, перакладчыца вершаў Папы Яна Паўла II, стваральніца і шматгадовая кіраўнічка музэю Максіма Багдановіча ў Горадні.