Радыё Свабода Сёньня ў Менску лідэры трох палітычных структураў – Партыі камуністаў Беларускай, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі жанчынаў”Надзея” – падпішуць Дэклярацыю пра стварэньне Саюзу левых партыяў.
Новая палітычная структура будзе выступаць за аднаўленьне ў Беларусі базавых дэмакратычных каштоўнасьцяў і правядзеньне рэформаў без эканамічнага шоку, паведамляе БелаПАН. У вонкавай палітыцы суб’екты Саюзу левых партыяў выступаюць за раўнапраўныя узаемавыгадныя дачыненьні з усімі дзяржавамі. Плянуецца, што устаноўчы зьезд новай палітычнай структуры адбудзецца 17 сьнежня.