Радыё Свабода, Менск Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч мяркуе, што ўлады не захочуць, каб насельніцтва даведалася аб прапановах Эўразьвязу — але эліты, як дэмакратычныя, гэтак і ўладныя, усё ж будуць іх ведаць.
(Янукевіч: ) “Думаю, што такая стратэгія Эўразьвязу — разумны крок, паколькі ён рэальна можа ўнесьці пэўны сумнеў у колы кіроўчых элітаў. Відавочна, што цяпер назначыліся ў іхным асяродзьдзі спробы шукаць апору, і на Захадзе таксама — у кантэксьце напружаных стасункаў з Расеяй. Але думаю, што ў найбліжэйшы час рэакцыя Лукашэнкі будзе адмоўная”.