Паводле БелаПАН Кіраўнік парлямэнцкай дэлегацыі Мальты ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Джэйсан Ацапардзі адмовіўся ад запрашэньня намесьніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргея Забалотца наведаць Беларусь.
Джэйсан Ацапардзі заявіў, што візыт “ня можа адбыцца да таго часу, пакуль сытуацыя з парушэньнем правоў чалавека і асноўных свабодаў ня будзе выпраўленая”.
Выданьне "Times of Malta" піша, што сустрэча парлямэнцкіх арганізацыяў адбылася з ініцыятывы беларускага боку. На ёй абмяркоўваліся парлямэнцкае супрацоўніцтва і эканамічныя стасункі.
Выданьне "Times of Malta" піша, што сустрэча парлямэнцкіх арганізацыяў адбылася з ініцыятывы беларускага боку. На ёй абмяркоўваліся парлямэнцкае супрацоўніцтва і эканамічныя стасункі.