Берасьце і Горадня: адбудуцца першыя суды, зьвязаныя з выбарамі

Радыё Свабода На раніцу заўтрашняга дня прызначыў Гарадзенскі абласны суд разгляд скаргі Мікалая Ўласевіча. Жыхар Астравецкага раёну мае намер балятавацца ў дэпутаты вабласнога савету. Аднак, спачатку раённая, а пасьля і тэрытарыяльная выбарчыя камісіі адмовілі прэтэндэнту на кандыдата ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.
(Уласевіч: ) “Яны адмовілі мне, спасылаючыся на прынцып свабоды выбараў. Адзін сябра ініцыятыўнай групы нанёс брутальны ўдар. Па-сутнасьці ён прадаўся – напісаў заяву аб адмове ўдзельнічаць узамен таго, што чыноўнікі задаволяць шэраг яго патрабаваньняў. Я лічу, што нават у такім выпадку забесьпячэньне свабоды для аднаго ня можа быць перашкодай для забесьпячэньня свабоды выбару для астатніх удзельнікаў ініцыятыўнай групы. І гэта самы галоўны аргумэнт!”

У Берасьці спадзяюцца на станоўчае рашэньне суду вылучэнцы партыі БСДП (Грамада) Ігар Ярамінок, Святлана Лукашэвіч і Святлана Алісюк. Іхныя ініцыятыўныя групы таксама не былі зарэгістраваныя.