Радыё Свабода Сёньня ў Віцебску адзначаюць 80-ыя ўгодкі тэатру імя Я.Коласа. А мінулай ноччу напярэдадні юбілею над будынкам тэатру залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.
Хто і якім чынам здолеў замацаваць вялізны штандар на гэткай вышыні, пакуль невядома. Вядомы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда падзяліўся ўласнай вэрсіяй.
(Хамайда: ) "Юбілей жа тэатру імя Якуба Коласа, яму 80 год. З крыніцы, вартай даверу, мне стала вядома, што менавіта да гэтых угодкаў прымеркаваная акцыя Мірона. Да сьцягу прымацавана цыдулка са словамі: "Віншую "коласаўцаў" зь юбілеем! У гэты цяжкі для беларушчыны час захоўвайце нашу мову-маці! Няхай жыве цудоўнае беларускае слова! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Ваш удзячны глядач Мірон".
Сьцяг правісеў над будынкам тэатру да самае раніцы сёньняшняга юбілейнага дня.
Апошнім часам невядомы Мірон амаль штомесяц нагадвае пра сябе ў Віцебску. Ноччу з 8-га на 9-га верасьня ён павіншаваў землякоў з Днём беларускай вайсковай славы, замацаваўшы бел-чырвона-белы сьцяг на расьцяжцы над Заходняй Дзьвіной. 27-га кастрычніка сьцяг быў узьняты над так званым "Сінім домам" – жылой шматпавярхоўкай у цэнтры горада. Ані сёньня, ані раней міліцыянтам не ўдалося затрымаць няўлоўнага патрыёта, які ўжо 11-ты год узьнімае сьцягі ў самых цяжкадаступных месцах ды пакідае лісты з вядомам ужо подпісам "Мірон".