Алесь Чобат, Скідаль Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік”. Свае асабістыя нататкі падае Алесь Чобат — літаратар зь мястэчка Скідаль, аўтар чатырох кнігаў паэзіі і дзьвюх кнігаў гістарычных эсэ, перакладчык вершаў Папы Яна Паўла II і Чэслава Мілаша.
13 лістапада, панядзелак
Сягоньня роўна 25 гадоў, як прыехаў пасьля Тэхналягічнага інстытуту на вайсковую фабрыку ў Горадню. Калі падумаць, то як жыцьцё прайшло...
Калі не палова ўсіх аднагодкаў, то блізка паловы школьных аднаклясьнікаў ужо ці на могілках, ці зусім бязь зьвестак. Два пакаленьні, ваеннае й паваеннае, ідуць у зямлю разам. “Усенародны” Чарнобыль й нацыянальны алькагалізм — то прычыны для мэдыцыны, а сутнасьць тая, што Савецкага Саюзу няма, і без яго сумуе й гіне савецкі народ, ваенны й паваенны. А што гінуць не адны “савецкія людзі”, а яшчэ “антысавецкія”, то гэта ў нас адны прэфіксы розныя, а корань адзін...
14 лістапада, аўторак
Паслухаеш беларусаў й думаеш: па-якому яны гавораць, за кім паўтараюць?! “Прэзыдэнт, суд, СІЗО, “хімія”, зона, эміграцыя...” Чаму ня кажуць па імені ўласным: сакратар абкама, “тройка”, турма, высылка, лягер, шаленства?!
Альбо наадварот — цягнуць у нібыта беларушчыну: “памежную зону”, “пашпартны стол”, “камітэт дзяржаўнай бясьпекі”... Божа мой, ды кожны афраамэрыканец ведае, што той КГБ і ў Афрыцы Кей-Джі-Бі! І для чаго ўвогуле “зона”, “стол”, “камітэт” й другія паразыты жыўцом, а найперш паразыты-словы?!
Бо дакуль у словах гразь будзе, датуль й вошы на целе будуць...
15 лістапада, серада
Сумная “гродзенская палітыка”... Кляцкоў памёр, Дубко памёр, Арцыменю застрэлілі пад сваёй брамай, Сямёнаў й Посахаў выйшлі такія з вады сухія, што хоць мёртвых палохай, Домаш на выселках шкуры гарбарыць, а ў Мілінкевіча камяні паляцелі “з усіх старон” — за прэміяй прэмія, за прэміяй прэмія...
“За чьто?!” — скажаце вы. Вось і я гавару: “За чьто?!”
Чаго я пра палітыку зноў?.. Сон прысьніў — пра Мілінкевіча. Ня помню, чым скончыўся, але я каму што прысьню, тое таму й будзе.
16 лістапада, чацьвер
Пасьля дожджыку сьнег пасыпаў. Зіма зараз, Каляды хутка... А на калядкі дзьве загадкі. Першая: гэтай зімой “Газпрам” перакрые газ ці наступнай? І другая: возьмуць ці ня возьмуць прэзыдэнта Пуціна ў нямецкі “РурГАЗ”, як ужо ўзялі канцлера Шродэра ў расейскі “Газпрам”...
17 лістапада, пятніца
Ідзе 13-ы год прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, пэрыфэрыйнага савецкага палітыка часоў Савецкага Саюзу. Гэта такі самы “адраджэнец й палітычны рамантык”, як… Зянон Пазьняк. Абодва хочуць павярнуць час назад, адзін — у “віртуальную” БНР 1918 году, другі — у тую ж БССР 1990 году. Нават абодва крычаць тое самае: адзін — што Беларусь ужо загінула безь яго; другі — што Беларусь адразу загіне, калі яго тут ня будзе. А я ня веру абодвум – ні беларускаму нацыяналізму Пазьняка, ні савецкаму нацыяналізму Лукашэнкі. Бо нацыяналізм – гэта псыхічная пралетарская хвароба, а ўсе нацыяналісты —такія самыя.
Нацыяналіст толькі думае, што думае “пра сваю нацыю” і больш ні пра што. Насамрэч, ён думае пра што заўгодна, але не “пра сваю нацыю”, а найчасьцей думае... “пра ворагаў нацыі” і сваіх уласных ворагаў; гэта значыць — пра свой уласны канец, які для яго і “канец нацыі”, і “канец сьвету”. А канца сьвету ня будзе, як ня было пачатку, бо гэта сьвет Божы й вечны...
А вось канец Савецкага Саюзу цягнецца ўжо 15 гадоў, ажно парасло новае пакаленьне. Што праўда, мільёны маладых — гэта вылітыя савецкія бацькі, але з таго ж пакаленьня тысячы маладых здаровых беларусаў, каго за савецкім часам проста не магло быць, бо цяпер другі спосаб выжываньня й тэхналёгія побыту. Новае пакаленьне будзе мець раду з “антынародным і таталітарным” і бяз нас, і без Эўропы... Калі пазбавіцца савецкага “мне ніхто нічога не казаў, і не было ў інтэрнэце, куды ісьці й што рабіць”. Кажуць у пяць гадоў раз “ісьці на плошчу”, а там адны ОМОНы, шпіёны й ніякай “вашай Беларусі”...
А чаго вы чакаеце пяць гадоў? Чаго вам перціся “на плошчу” й на мароз да шпіёнаў?! У Менску 2 мільёны чалавек, тысячы вуліцаў й завулкаў, і, як пісаў Андрэй Хадановіч, “у гэтым горадзе ёсьць мой Горад”... Вось пароль беларускіх беларусаў, а не савецкіх разьбіткаў. Старайцеся самі пра свае салідарнасьць й чалавечнасьць, ня будзьце “прыкладам і агнём для іншых”, будзьце спакойнымі, добрымі й шчодрымі толькі для такіх беларускіх маладых беларусаў, як вы самі. Чаму вам не знаёміцца проста на прагулянцы – у пятніцу пасьля пятай вечара, пад пятым домам, на вашай ці на суседняй вуліцы? Бо рэдкая вуліца ў Менску ня мае пятага дому ці маладых беларусаў...
Няхай саветаў яшчэ мільёны, але вас ужо тысячы – і гэта саветам паміраць у сваім Савецкім Саюзе, а вам жыць безь яго. Вось й увесь спосаб побыту: пятніца, па пятай гадзіне вечара, пад пятым домам на сваёй вуліцы...
Толькі ня бойцеся, што “за адзін раз адразу” нікога не сустрэнеце... Ня бойцеся! І самі сустрэнеце, і дадзена будзе, бо жыве Беларусь, і вам усім дай, Божа, здароўя... Аман!