Радыё Свабода Сёньня дарогай з Гомелю ў Рэчыцу былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч наведаў палітычнага вязьня Андрэя Клімава. Клімаў адбывае пакараньне на “хіміі” за арганізацыю ў Менску мітынгу на Дзень Волі ў 2005 годзе. Папраўчая ўстанова №22, дзе трымаюць Клімава, знаходзіцца ў бары'' недалёка ад вёскі Баршчоўка Рэчыцкага раёну.
Палітыкі каля гадзіны абмяркоўвалі палітычную сытуацыю ў краіне і за мяжой. Андрэй Клімаў лічыць, што разнагалосьсі апазыцыйных палітыкаў можна пераадолець.
(Клімаў: ) “Аляксандар Мілінкевіч павінен узяць сытуацыю пад свой кантроль і стаць над сутыкненьнем. Калі гэта адбудзецца, спыняцца сваркі. У нас ёсьць лідэр, які вызначаны народам, часам ды нашымі хаўрусьнікамі ў цывілізаваных дзяржавах. Я думаю, да гэтага ж прыйдзе й Расея. І калі мы правільна скарэктуем свой замежнапалітычны вэктар вось цяпер, то праблемаў з абраньнем свайго апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты ў наступным годзе ў нас ня будзе”, — сказаў Андрэй Клімаў.