Радыё Свабода Сёньня на Гомельшчыне былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч працягваў зьбіраць подпісы за дэмакратычных актывістаў, якія прэтэндуюць на мандаты дэпутатаў мясцовых саветаў.
З раніцы Аляксандар Мілінкевіч заверыў у адміністрацыях Савецкага й Навабеліцкага раёнаў Гомелю подпісы выбарцаў, сабраныя ўчора за дэмакратычных актывістаў. А пасьля накіраваўся ў Рэчыцу, дзе зьбіраў подпісы за тамтэйшых прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі й БНФ.
Аляксандра Мілінкевіча ўразіла, як актыўна людзі падпісваліся за дэмакратычных актывістаў на адным з рэчыцкіх кірмашоў:
(Мілінкевіч: ) “Актыўна, актыўна… І мне вельмі прыемна, што людзі не баяцца. І сапраўды — чаго баяцца? Гэта права чалавека — выбраць дэпутата і празь яго адстойваць свае правы”.
У Рэчыцы рэдка хто зь мясцовых жыхароў ведае сваіх дэпутатаў. Яшчэ менш зьвяртаюцца да іх — ня надта вераць, што яны могуць нешта вырашыць:
(Спадар: ) “Да дэпутатаў не зьвяртаўся. Нават не магу сказаць, хто ў нас дэпутат”.
(Спадарыня: ) “Я нікому ўжо ня веру — ніхто нічога ня робіць. Дарог няма ў нас, асабліва ў нас на Маладзёжнай. Хадзіць нельга. Вечарам хочам выйсьці, пагуляць, і мы, старыя, ня можам нідзе прайсьціся. У нас такія ямы — падаем. Нават сёньня ўдзень жанчына ішла і ўпала, ледзь не разьбілася. Мы жывем трыццаць гадоў, і ў нас дарогі ні разу не рамантавалі”.
Кажуць жыхары Рэчыцы й пра іншыя праблемы, якіх раённыя ўлады імкнуцца не заўважаць:
(Спадар: ) “У нас мясцовых праблемаў багата. Гэта й здароўе людзей, і вада, якая вельмі брудная — шмат жалеза ў ёй. Патрэбная станцыя абезжалезваньня. Першую чаргу яе пабудавалі, дык яна папрацавала толькі месяц”.
(Пэнсіянэрка: ) “Больш за палову пэнсіі трэба аддаваць за кватэру, за ўсе гэтыя паслугі”.
(Спадарыня: ) “Дах цячэ на пятым паверсе — дом №12 на Маладзёжнай. Муж трэці інфаркт перанёс і ляжыць у такой сырасьці. Камісія з райвыканкаму прыходзіла, сказалі, усё здавальняюча”.
(Спадар: ) “Сёньня дванаццаць прадпрыемстваў у Рэчыцы практычна не працуюць. Гэта дрэваперапрацоўчае аб’яднаньне, гідролізны завод, керамічна-трубны, кансэрвавы завод… Каля 12—13 тысяч чалавек у Рэчыцы практычна беспрацоўныя”.
З Рэчыцы былы кандыдат у прэзыдэнты паедзе зьбіраць подпісы за дэмакратычных прадстаўнікоў на Віцебшчыну.