Алесь Дашчынскі, Менск Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад расейскага кіраўніцтва кампэнсацыі за падвышэньне цэнаў на газ. Таксама ён заявіў, што Беларусь ня мусіць быць залежнай па энэрганосьбітах ад адной краіны. Паводле А.Лукашэнкі, беларуская апазыцыя зацікаўлена ў падвышэньні цаны на расейскі газ. Як камэнтуюць гэтыя заявы ў Менску і ў Маскве?
Кіраўнік Беларусі зьвінаваціў беларускую апазыцыю, што яна зацікаўлена ў падвышэньні коштаў на газ і нафту. Маўляў, тыя, хто шаркае па Захадзе, радуюцца і ня думаюць, што гэта найперш ударыць па народзе. Аляксандар Лукашэнка мяркуе, што такія людзі нікому не патрэбны ва ўладзе. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што ўсе зацікаўлены жыць у цяпле.
(Лябедзька: ) “Але мы зьвяртаем ўвагу на тое, што Лукашэнка ёсьць закладнікам той палітыкі, якую ён праводзіў. 12 гадоў запар ён атрымоўваў штогод 5 мільярдаў даляраў, але ён не падрыхтаваў краіну да пераходу на сусьветныя цэны. Яму сёньня трэба знайсьці крайняга. Вінаваты ён. Але ён хоча, як заўсёды, знайсьці нейкага ворага і на яго скіраваць частку нэгатыву, які будзе ісьці ад грамадзтва”.
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, Расея мусіць кампэнсаваць магчымае падвышэньне коштаў на газ: за транзыт і разьмяшчэньне расейскіх вайсковых аб’ектаў трэба плаціць. Старшыня аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка назваў гэта недастаткова прадуманай пазыцыяй, бо Беларусь мусіць абраць іншую перамоўную стратэгію. Як спадар Заіка ставіцца да заявы, што Беларусь ня мусіць быць залежнай па энэрганосьбітах ад адной краіны?
(Заіка: ) “Гэта называецца прасьвятленьнем на 12 годзе прэзыдэнцкай улады. Трэба было падарыць прэзыдэнту калькулятар вялікі. Калі быў прэзыдэнтам Ельцын, Лукашэнка быў упэўнены, што будуць атрымоўваць танны газ з Расеі. А Пуцін нармалёвы афіцэр дзяржбясьпекі, які ўмее трымаць удар і паціху будзе заганяць у вугал Лукашэнку”.
Паводле кіраўніка камітэту расейскай Дзярждумы, старшыні расейскага газавага таварыства Валерыя Язева, “Газпром” плянуе пастаўляць у Беларусь газ па цане ў 230 даляраў за тысячу кубамэтраў. Ён лічыць, што спробы беларускага кіраўніцтва знайсьці іншага пастаўшчыка марныя. Паводле спадара Заікі, такая цана вельмі няўдалая для Беларусі.
(Заіка: ) “Яна будзе азначаць прыкладна каля трох з паловай мільярдаў дадатковых выплат расейскаму “Газпрому”. Я прааналізаваў дынаміку цэн для Эўразьвязу – такога гісторыя яшчэ ня ведала”.
Дэпутат расейскай Дзярждумы Канстанцін Затулін мяркуе, што апошнія заявы “Газпрому” – гэта яшчэ не апошняя кропка над “і”. А якім ён бачыць вынік газавага канфлікту?
(Затулін: ) “Калі розуму ня хопіць, то будзе разьвівацца раздрай, і канец гэтага расколу цяпер цяжка можна разгледзець. Узьнікне і пашырыцца расколіна, якая можа разбурыць саму гэту саюзную краіну Расеі й Беларусі. Я думаю, гэтае пытаньне тычыцца эканомікі, але прычына гэтых пытаньняў палітычная”.