Нямеччына зноў заклікала беларускія ўлады вызваліць А.Казуліна

Радыё Свабода Нямеччына глыбока занепакоеная станам здароўя беларускага апазыцыйнага палітыка Аляксандра Казуліна, які ад 20 кастрычніка трымае галадоўку ў віцебскай калёніі "Віцьба-3".
У сёньняшнім звароце Міністэрства замежных справаў Нямеччыны да ўладаў Беларусі зноў утрымліваецца заклік вызваліць Казуліна ды іншых палітычных вязьняў.

У прэс-рэлізе нямецкага замежнапалітычнага ведамства гаворыцца, што Казулін быў асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўленьня волі за правядзеньне акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх пераможцам быў аб''яўлены Аляксандар Лукашэнка. МЗС ФРН таксама спасылаецца на словы вызваленага днямі апазыцыянэра Сяргея Скрабца пра тое, што стан здароўя Аляксандра Казуліна пагоршыўся.