Любоў Лунёва, Менск Сябра грамадзянскай ініцыятывы “Трэці шлях” Павал Марозаў падазраецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Сёньня яго выклікалі ў менскую пракуратуру і азнаёмілі з пастановай сьледзтва. Падставай для крымінальнай справы сталі мультфільмы палітычнага зьместу, разьмешчаныя на інтэрнэт-сайце арганізацыі. Крымінальную справу за мультфільмы распачалі летась. Супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрусы ў трох сяброў “Трэцяга шляху” і забралі ўсе носьбіты інфармацыі.
Паўла Марозава выклікалі ў менскую пракуратуру па тэлефоне. Сьледчы падаў яму пастанову пракуратуры аб тым, што Павал прызнаны падазраваным у крымінальнай справе за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Спадар Марозаў адразу пасьля допыту паведаміў “Свабодзе”:
(Марозаў: ) “Сёньня мяне запрасілі ў менскую гарадзкую пракуратуру і азнаёмілі з пастановай аб тым, што распачата крымінальная справа і я прызнаны падазраваным паводле артыкулу 367 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь – паклёп на прэзыдэнта”.
Нагадаем: летась 16 жніўня менская пракуратура сумесна з КДБ распачала крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Падставай сталі мультфільмы палітычнага зьместу, разьмешчаныя на сайце ініцыятывы “Трэці шлях” (mult.3dway.org).
У Андрэя Абозава, Паўла Марозава і Алега Мініча супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус, забралі ўсе кампутары і ўсе носьбіты інфармацыі. У Алега Мініча і ягонай жонкі Галіны супрацоўнік КДБ забраў таксама пашпарты, якія доўгі час не аддаваў. Андрэя, Паўла і Алега прынялі ў Кіеве калегі з кампаніі “Дзіва прадакшн”, якія распаўсюджвалі мультфільмы ў інтэрнэце ў часе прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Потым на абарону беларускіх калег выступіла міжнародная арганізацыя мультыплікатараў, якая мае прадстаўніцтвы амаль ва ўсіх краінах сьвету. На заклік лідэра арганізацыі доктара Робэрта Расэла аніматары накіроўвалі свае заявы ў беларускія амбасады з патрабаваньнем спыніць перасьлед распаўсюднікаў мультфільмаў у інтэрнэце.
Алег Мініч і Андрэй Абозаў знаходзяцца за межамі Беларусі. Цяпер, калі Павал Марозаў мае статус падазраванага ў крымінальнай справе, да яго могуць у хуткім часе вылучыць абвінавачаньне.