Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве ўжо дзевяты дзень працягваецца эстафэтная галадоўка салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным. Беларусы, што жывуць у Варшаве кажуць, што ня спыняць акцыю, пакуль галадаць не перастане сам Казулін.
Нягледзячы на дождж, удзельнікі акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным сёньня ізноў прыйшлі да будынку амбасады Беларусі ў Варшаве. Там аб рашэньні працягваць галадоўку нягледзячы на хваробу і ня вельмі добрае самаадчуваньне заявіў Аляксандр Бараноўскі.
(Бараноўскі: ) “Ня вельмі добра з-за надвор’я. Прастудзіўся, давялося пасядзець на антыбіётыках”.
Усе гэтыя дні галадоўнікаў каля амбасады падтрымлівае група паплечнікаў. Адзін зь іх, 72-х гадовы Адольф Капелька, які бярэ ўдзел у акцыі з жонкай, кажа, што не адчувае сябе стомленым.
(Капелька: ) “Нецяжка. Таму што як бы не было, а вось добра выглядаю. Мы заўсёды з жонкай разам, куды б не хадзілі”.
Заўтра да акцыі на два дні далучыцца наступны галадоўнік.