Алег Грузьдзіловіч, Менск Актывісты з Барысава Алесь Абрамовіч і Генадзь Гаўрусёў выйшлі на плошчу Незалежнасьці Менску з плякатам “Свабоду Казуліну і палітвязьням!”
З плякатам актывісты прастаялі ня больш хвіліны. Міліцыянт, які дзяжурыў на плошчы, падбег да актывістаў і забраў плякат. Хутка падышлі і службоўцы ў цывільным. Яны спыталі ў Алеся Абрамовіча і Генадзя Гаўрусева іх прозьвішчы, але не затрымалі актывістаў.
У кастрычніку Алесь Абрамовіч ужо выходзіў з падобным плякатам да будынку адміністрацыі прэзыдэнта на вуліцы Карла Маркса. За тую акцыю актывіст быў пакараны 15 суткамі адміністрацыйнага арышту.
На фота: міліцыянт адбірае ў актывістаў плякат “Свабоду Казуліну і палітвязьням”