Любоў Лунёва, Менск Ад 30 кастрычніка ў Берасьці аднапартыйцы былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна распачалі эстафэтную галадоўку. Да акцыі далучыліся іх паплечнікі ў Баранавічах, Менску, Горадні, ва ўкраінскім Ковалі, а таксама двое студэнтаў у Варшаве. Мэта акцыі – інфармаваць грамадзкасьць пра галадоўку пратэсту зьняволенага Аляксандра Казуліна, якая доўжыцца ўжо 26-ы дзень. Карэспандэнт ка Свабоды размаўляла з удзельнікамі галадовак.
Старшыня Берасьцейскай абласной структуры сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ігар Маслоўскі паведаміў “Свабодзе”, што сёньня галадоўку трымаюць чатыры чалавекі. Ён патлумачыў, што адмысловай сыстэмы няма: чалавек можа ня есьці адзін дзень, а можа трымаць галадоўку да пяці сутак. Паводле кіраўніка абласной арганізацыі, ад 30 кастрычніка ў эстафэтнай галадоўцы паўдзельнічалі каля чатырох дзесяткаў чалавек. Гаворыць Ігар Маслоўскі:
(Маслоўскі:) “Калі бачаць нашы блізкія, нашы таварышы, нашы сябры, нашы суседзі, што мы галадаем на знак салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным, то для нас гэта самае галоўнае. Мы хочам, каб як мага болей людзей даведалася аб тым якая ў нас сытуацыя ў краіне, а таксама й маральная падтрымка Аляксандра Казуліна, які сядзіць за кратамі”.
Людзі неадназначна ставяцца да паняцьця эстафэтная галадоўка, бо лічаць, што галадоўка ёсьць крайняй мерай пратэсту.
(Людміла: ) “Ведаеце, я ня веру, бо лічу, што, калі чалавек галадае, то ён мусіць галадаць доўгі прамежак часу, а так гэта “паказуха”.
(Анжэла:) “Незразумелая акцыя. Я паверу ў такую галадоўку, калі чалавек будзе валіцца з ног і аддаваць сваю сілу да апошняй кроплі”.
Вернікі-пратэстанты трымалі галадоўку ў будынку царквы “Новае жыцьцё”. Яны патрабавалі адмяніць судовыя рашэньні, паводле якіх вернікаў пазбавілі зямельнага надзелу, а іх храм перавялі ў гарадзкую маёмасьць. Суполку “Новае жыцьцё” ў часе акцыі падтрымалі іншыя пратэстанты ў Беларусі і ў замежжы. У краіне пасьціліся каля 200 чалавек.
На 23 дзень, пасьля таго, як некалькіх галадоўнікаў хуткая адвезла ў шпіталь, Вышэйшы гаспадарчы суд апратэставаў судовыя рашэньні. Цяпер ён сам будзе вырашаць праблемы вернікаў-пратэстантаў. Царква “Новае жыцьцё” узмацніла свой аўтарытэт сярод іншых вернікаў. 11 лістапада пастара царквы Вячаслава Ганчарэнку абралі эпіскапам.
Адміністратар царквы Васіль Юрэвіч:
(Юрэвіч: ) “Людзі, якія распачыналі галадоўку, плянавалі трымацца да канца. Сярод вернікаў дагэтуль такой масавай галадоўкі не было, у выніку якой ўлады пачалі шукаць кансэнсус”.
Толькі двойчы галадоўкі прымусілі ўлады шукаць кампрамісу: калі галадалі вернікі-пратэстанты, а таксама ўладальнікі маршрутных таксі ў Берасьці супраць няправільнай трактоўкі ўказу аб рэспубліканскім зборы за ўвоз у краіну транспартных сродкаў з камэрцыйнай мэтай.