Радыё Свабода Новая перадача сэрыі “Дом літаратара” (эфір 11 лістапада). Аўтары: Валянціна Аксак, Дзьмітры Падбярэзкі, Міхась Скобла. Рэдактар і вядучы: Сяргей Абламейка
ЛІТПРАЦЭС
АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ: “У ЭЎРАПЕЙЦАЎ ВЕЛЬМІ СПРОШЧАНАЕ ЎЯЎЛЕНЬНЕ ПРА БЕЛАРУСКІХ ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ”
Паэт Андрэй Хадановіч – адзін з тых беларускіх літаратараў, чые творы цяпер часта гучаць на эўрапейскіх фэстах і друкуюцца ў замежжы. Але сам ён лічыць, што найважнейшым вынікам ягонае рэпрэзэнтацыі на міжнародным роўні ёсьць пракладваньне шляхоў іншым, найперш маладым беларускім творцам. Пасьля чарговае працяглае восеньскае вандроўкі Андрэй Хадановіч нядаўна вярнуўся ў Менск і сёньня ён госьць нашага “Дому літаратара”. Зь ім гаварыла Валянціна Аксак.
(Валянціна Аксак: ) “Спадар Андрэй, увесь час залатой восені-2006 вы прабавілі на нейкіх міжнародных паэтычных фэстах…”
(Андрэй Хадановіч: ) “Залатая восень-2006 для мяне напраўду была вялізарным падарункам. Па-першае, я ўпершыню меў два месяцы вольнага часу. Два месяцы я сядзеў на міжнароднай вельмі сымпатычнай стыпэндыі ў Кракаве, адтуль двойчы даехаў да Бэрліну, раз да Львову, раз да Братыславы, гойсаў у Варшаву…”
(Аксак: ) “Што гэта былі за імпрэзы там, куды вы езьдзілі?”
(Хадановіч: ) “Нарэшце Беларусь зьяўляецца калі не на высокіх палітычных, то на высокіх паэтычных мапах, трыбунах, і мне гэта падабаецца. Мяне і маіх калегаў пачынаюць запрашаць, скажам, на міжнародны паэтычны фэстываль “Ars-poetiс” ў Славакіі ў Браціславе, дзе мы былі разам з Марыйкай Мартысевіч і прадстаўлялі там бацькаўшчыну. Акрамя таго ўпершыню вялізны міжнародны фэстываль арганізавалі ў Львове, дзе я таксама меў шчасьлівую нагоду пачытаць свае вершы і прадставіць анталёгію беларуска-украінскай сучаснай паэзіі. Ну і двойчы дабраўся да Бэрліну. Першы раз у кампаніі з шаноўнымі Андрэем Дыньком і Лявонам Вольскім, зь якімі мы распачыналі сьвяткаваньне стагодзьдзя “Нашай Нівы” ажно з Бэрліну. А другі раз я там апынуўся на дэбютным фэстывалі “Good bye”, арганізаваным некалькімі маладымі дзяўчатамі-энтузіясткамі. Раней чамусьці ніхто не арганізоўваў такіх фэстываляў у Бэрліне, а цяпер пачынаюць, і гэта мяне вельмі цешыць”.
(Аксак: ) “Скажыце, калі ласка, як вы пачуваліся ў гэтых фэстах менавіта ў якасьці беларускага паэта?”
(Хадановіч: ) “Меў вялікі плюс і вялікі мінус. Вялікі плюс таму што як беларускі паэт, як ні дзіўна, меў вялікі крэдыт даверу і зацікаўленасьці. Відаць, замала Беларусі было ў інфарматыўных прасторах там, у сьвядомасьці эўрапэйцаў. Таму проста ўсплёск цікавасьці заўсёды суправаджаў. Момант мінусовы — усё-ткі актуальная беларуская палітыка моцна-моцна засланяе актуальную беларускую культуру для замежнікаў. Таму тлумачыць нейкія рэчы трэба было пачынаць вельмі здалёк і з самых азоў. Вельмі спрошчанае там уяўленьне пра беларускага інтэлектуала. Ім здаецца, што гэта альбо нейкі такі прадажны прарэжымны паслугач, альбо гэта палымяны змагар супраць рэжыму. І нейкага трэцяга тут не дадзена. Мне, безумоўна, другая пазыцыя нашмат больш сымпатычная, чым першая, але я ня б зводзіў творцаў толькі да гэтага. Уласна, дзе пачынаецца палітычная заангажаванасьць, часта заканчваецца заангажаванасьць паэтычная, а мне б хацелася несьці ахінею, імя якой паэзія, і на гэтым узроўні кантактаваць”.
(Аксак: ) “Гаворачы пра шанцы вядомасьці беларускай літаратуры і беларускіх літаратараў за мяжой філёзаф Валянцін Акудовіч зазначыў, што за французам сёньня стаіць вялікая французкая літаратура, за немцам — вялікая нямецкая літаратура, за беларусам нічога не стаіць. Беларускую літаратуру і беларускую мову ні ў гістарычным, ні ў сучасным кантэксьце ў Эўропе ня ведаюць. Ці згаджаецеся вы з гэтым цьверджаньнем з уласнага досьведу?”
(Хадановіч: ) “Я магу дазволіць сабе рэзкае выказваньне. Сёньня на вялікай французкай мове паведамлена, сказана амаль усё. І на вялікай ангельскай — амаль усё. І на вялікай расейскай — амаль усё. Па-беларуску, нягледзячы на нашу вялікую традыцыю, сёньня ўсё тут і цяпер толькі пачынаецца. Тут вочы маіх апанэнтаў пачыналі зацікаўлена блішчэць і яны пачыналі слухаць, што мы гаворым”.
(Аксак: ) “Вынікам гэтых вашых кантактаў на міжнародных літаратурных фэстах ці сталі нейкія навязаныя надалей праекты ў выглядзе перакладных кніжак, у выглядзе новых фэстаў, новых запрашэньняў на іх? Ці будзе ва ўсяго гэтага нейкі больш шырокі прасьцяг?”
(Хадановіч: ) “Як найбольшы і як найсымпатычнейшы. І мне падабаецца мая роля –—я магу выконваць функцыю такога маленькага ледаколу, які ломіць сваёй галавой нейкія сьценкі, і з гэтых праломаў ужо хтосьці можа карыстацца. Напрыклад, выдаўшы сваю кніжку ў Польшчы, я атрымаў магчымасьць падрыхтаваць вялікую анталёгію актуальнай, малодшай ад мяне, беларускай паэзіі на дзесяць аўтараў у сымпатычных польскіх перакладах пад адной вокладкай. Альбо — разам з каляжанкаю Югасяй Калядой упершыню прарваўшыся на міжнародную стыпэндыю, куды раней не запрашалі беларусаў, а запрашалі толькі ўкраінцаў, немцаў і палякаў, мы атрымалі магчымасьць рэкамэндаваць сваіх калег і спадзяемся, што кожны год па некалькі маладых беларусаў будзе з гэтага карыстацца. Ну і самыя сымпатычныя кантакты —гэта, канечне, кантакты з жывымі перакладчыкамі, якіх удаецца зацікавіць і падсадзіць на беларусістыку. Я памятаю, як пару гадоў тамуці нават год таму знаёміўся з хлопцамі і дзяўчатамі, якія сёньня перакладаюць ня толькі Хадановіча, але з падачы Хадановіча ягоных калег. Вось тут я проста шчасьлівы, што такія працэсы адбываюцца”.
АЎТАР І ТВОР
ВІКТАР ВАБІШЧЭВІЧ: “ПАЛЕШУКІ НЕ ЗАБЫВАЮЦЬ СВАЁ “Я” НІ Ў ВАРШАВЕ, НІ Ў МАСКВЕ”
Нядаўна ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” выйшла новая кніга вершаў паэта Віктара Вабішчэвіча, які жыве ў Давыд-Гарадку на Століншчыне. Ён выкладае гісторыю ў сярэдняй школе, захапляецца мастацтвам і любіць падарожнічаць па Эўропе. А паходзіць Віктар з палескай вёскі Рубель, якую варта занесці ў Кнігу рэкордаў Гінэса. За што — паэт распавёў у гутарцы зь Міхасём Скоблам.
(Скобла: ) “Віктар, пра ваш Рубель ходзіць проста неверагодная погаласка — нібыта з гэтай вёскі выйшла больш за сотню сьвятароў. Ці гэта праўда?”
(Вабішчэвіч: ) “Сапраўды, з нашай вёскі Рубель, якая знаходзіцца ў самай глыбіні Палесься, на рацэ Чаква, паходзіць больш за трыста сьвятароў. У нас ніколі не перарывалася традыцыя веры ў Бога. У нас заўсёды людзі верылі, і вера гэтая была сьвятая, крэўная. Але чаму так многа сьвятароў у нас нарадзілася… Мне здаецца, рубельцаў жыцьцё вяло. Хлопцы бачылі ў гэтым мажлівасьць зарабіць грошы. І яны ішлі ў сьвятары ў тыя камуністычныя часы. Гэта было лёгка, яны звычайна вучыліся ў сэмінарыях сібірскіх, там, дзе не было веры, дзе ніхто не хацеў вучыцца, дзе панаваў ваяўнічы атэізм. Таму нашы хлопцы ехалі туды, паступалі і вучыліся. Цяпер у сьвятары рубельцы ідуць значна радзей”.
(Скобла: ) “Вы выкладаеце гісторыю ў СШ № 1 Давыд-Гарадка. Што найперш цікавіць вучняў у айчыннай гісторыі? Што яны вучаць без прымусу з боку настаўніка?”
(Вабішчэвіч: ) “Я стараюся ўвогуле не дапускаць ніякага прымусу. Што лепш ідзе? Безумоўна, гэта краязнаўчыя матэрыялы. І тут вельмі вялікую ролю адыгрывае асоба настаўніка. Цяжкія пытаньні гісторыі беларускай культуры ў мяне ідуць лёгка. Магчыма, дзеці ведаюць маю фанатычную адданасьць беларушчыне, таму яны з задавальненьнем вучаць і ведаюць дадатковы матэрыял. Мне вельмі прыемна, калі хлопец, мой былы вучань, едзе ў аўтобусе і мне паказвае: “Паглядзіце, а вунь стыль барока!”. Ён успамінае, які гэта помнік, які аб’ект… Так што матэрыялы культуры таксама ў мяне ідуць лёгка”.
(Скобла: ) “З гэтага году ў беларускіх навучальных установах афіцыйна дазволена выкладаць гісторыю Беларусі й па-расейску. Гэта для вас, як гісторыка, прымальна?”
(Вабішчэвіч: ) “Не, для мяне гэта непрымальна. Але я мушу ўдакладніць: на вялікі жаль, ня проста дазволена, а мы абавязаны выкладаць гісторыю Беларусі ў расейскамоўнай школе па-расейску. Сёлета, калі вучні атрымалі расейскамоўныя падручнікі, мяне ў школе не было, я быў на курсах у Берасьці. Прыяжджаю, а вучні абураныя: “Што там зьверху здарылася?! Што ім там, заклініла?!” — Даруйце, гэта іх словы. — “Заўтра прышлюць па беларускай мове расейскамоўныя падручнікі!”. Так што мае вучні ўспрынялі гэтую навіну адназначна адмоўна. Што для мяне было нечакана — усё ж такі ў нас расейскамоўная школа. Ведаеце, у нас былі трапяткія адносіны да прадмету “гісторыя Беларусі”, па-беларуску мы яе з большай ахвотай вывучалі, стараліся. І беларуская мова не была для гэтага перашкодай. А цяпер — хочаш-ня хочаш, а вымушаны выкладаць на расейскай мове”.
(Скобла: ) “За апошні дзясятак гадоў падручнікі па гісторыі былі перапісаныя некалькі разоў. Той варыянт, які ёсьць сёньня, вас задавальняе?”
(Вабішчэвіч: ) “Увогуле, сам падручнік нядрэнны. Раней я быў экспэртам па школьных падручніках. І 5-ю, 6-ю, 7-ю клясы я вычытаў, заўвагі свае падаў у Міністэрства адукацыі. І гэтыя падручнікі мяне пераважна задавальнялі. І расейскамоўны я глядзеў уважліва. Тое, што яго пераклалі — гэта проста несусьветнае глупства. Я разумею, калі некаму трэба, то можна было выдаць накладам 5 000 асобнікаў. І калі хто вельмі хоча, няхай вывучае гісторыю Беларусі па-расейску. Гэтак на мой розум. А выдалі 108 000! Навошта?”
(Скобла: ) “Палешукі — людзі адметныя, гэта вядома. А чым, на ваш погляд, адрозьніваецца паляшук, скажам, ад беларуса з Магілёўшчыны?”
(Вабішчэвіч: ) “У параўнаньні з Магілёўшчынай у нас людзі больш працавітыя. Праўда, на мяне асабіста гэта не распаўсюджваецца... Але ў нас людзі сапраўды больш гаспадарлівыя, адчуваюць сваё “я”. Для палешукоў увогуле, а для нас, рубельцаў, асабліва характэрны нейкі неўсьвядомлены нацыяналізм. Але не ў савецкім, а ў эўрапейскім разуменьні гэтага слова. Мы разумеем — мы з Рубля, мы размаўляем на сваёй мове, мы цудоўна ведаем свае карані, і сваё “я” мы нідзе не забываем: ні ў Варшаве, ні ў Омску, ні ў Маскве, ні ва Ўладзівастоку”.
(Скобла: ) “Пісьменьнік Янка Маўр апісаў востраў Цэйлён, Аўстралію і Акіянію, ні разу там не пабываўшы. У вашай новай кнізе адчувальна прысутнічае Італія. Вы там пабывалі на крылах уяўленьня?”
(Вабішчэвіч: ) “Не. У свой час мне пашчасьціла пабываць у Італіі, і ня проста пабываць, я там сорак дзён пражыў. Наведаў і Рым, і Флярэнцыю, і Ліворна, бачыў той самы знакаміты карарскі мармур, зь якога найлепшыя скульптары сьвету рабілі свае скульптуры. Я быў на аўдыенцыі ў папы рымскага Яна Паўла ІІ і нават размаўляў зь ім. Наведаў многія галярэі мастацкія. Пашчасьціла мне”.
ВІКТАР ВАБІШЧЭВІЧ. З КНІГІ “КАХАЮ І ЛЮБЛЮ”
* * * На пялёстках росы чыстыя і выкрышталізаваныя. А крышталікі ўсе роўныя і выдэталізаваныя. Усе лініі дакладныя і выдасканаленыя, Гарманічныя, прадуманыя, выстылізаваныя. Вочы кветак зіхацяць, як быццам вызалачаныя, Быццам з боскага суквецьця бляскам вымалачаныя. А пялёсткі ўсе ўрачыстыя і вытанчаныя, На агледзіны цудоўных фарбаў вылучаныя. У крыніцах чарадзейных кветкі вымытыя, Завіткамі мудрагелістымі вывітыя. Не спрачаюцца з зэфірамі залётнымі І з павевамі халоднымі балотнымі. Нараджаюцца паволі песьні ранку — Дыямэнты зіхатлівыя сьвітанку. Усьміхаюцца і кветкі, і палі — Сьвята ліпеня, праменьняў і зямлі.
* * * Мне сьніцца сон, што ты мая жанчына І мне насустрач зноў ляціш, Каб вандраваць па казачнай краіне, Дзе сьвята й сонечная ціш.
Ты зноў трапляеш у мае абдымкі, Пяшчотная, як птушаня, І дорыш пацалункі безупынку Да самай раніцы, да дня...
Прапаў пярсьцёнак у маўклівай плыні, І перад намі — далячынь. Ты ахвяруеш мне Дунай свой сіні, А я табе — сваю Гарынь.
* * * Я ўспамінаю той цудоўны вечар, Які Вы мне падарылі Ў стомленай ад дзённай сьпякоты, Вечна бадзёрай Папулоніі. Мы не заўважалі таго змроку, Які нясьмела апусьціўся на зямлю, на дрэвы, Ня бачылі россыпаў срэбра На хвалях соннай затокі Бараці. Мы адчувалі, што ў нас адно сэрца, Аднолькавыя думкі і жаданьні. Вы хацелі ўзяць яблык спакусы, Але яго побач не аказалася. Тады Вы сваёю далікатнай і пяшчотнай рукой Узялі зь неба поўню — Вялікую і жоўтую, Нібы рэпа з гароду ў маім Рублі. Узялі і паднесьлі мне на далоні — Вось яна, поўня! Не паміж намі, а з намі. І яна завяла нас у царства жарсьці і асалодаў, Мы апынуліся ў ёй, нібы ў гіганцкім яйку, Дзе мы зусім непадзельныя — Адна душа і адно цела.
НОТНЫ СШЫТАК
МІХАЛ АНЕПМПАДЫСТАЎ: “БОЛЬШ ЗА ЎСЁ МНЕ ПАДАБАЕЦЦА СЬПЯВАНАЕ СЛОВА”
Наўрад ці хто з творцаў здольны дакладна растлумачыць, як з-пад іх рукі прыходзяць на сьвет творы мастацтва і літаратуры. Гэта — працэс складаны і далікатны. Паспрабаваў прабрацца за цёмныя кулісы творчасьці наш карэспандэнт Дзьмітры Падбярэзкі.
(Дзьмітры Падбярэзкі: ) “Імя Міхала Анемпадыстава вядомае ня толькі мастакам, але й прыхільнікам музыкі. Аўтар ідэі і канцэпцыі знакамітага “Народнага альбому”, аўтар тэкстаў многіх песень з рэпэртуару найперш Касі Камоцкай, мастак, які займаўся дызайнам зноў-такі цэлага шэрагу плякатаў музычнай тэматыкі, альбомаў рок-выканаўцаў, ён і ў жыцьці чалавек парадаксальны і шчыры. А вось ці атрымалася ў мяне выцягнуць зь яго таямніцы таго, як ён стварае свае вершы, меркаваць вам. Дарэчы… Першае пытаньне, як кажуць, насьпела само сабой… Міхал, тое, што пішацца для песьні, гэта, на тваю думку што: верш ці тэкст?”
(Міхал Анемпадыстаў: ) “Калі для песьні, дык, натуральна — тэкст. Часам так бывае, што вершы проста выкарыстоўваюць пазьней дзеля стварэньня песьні. Але калі нешта пішацца спэцыяльна для песьні, то гэта, канешне, больш правільна было б называць тэкстам”.
(Падбярэзкі: ) “Шмат напісалі тэкстаў песень Генадзь Бураўкін, Алесь Бадак, Лявон Пранчак, Уладзімер Някляеў. Хто з гэтых аўтараў бліжэйшы табе па духу?”
(Анемпадыстаў: ) “Мне ніколі не падабалася эстрадная музыка, а ні гэтак званая савецкая эстрада, а ні беларуская — тым больш. Я нарадзіўся ў горадзе, я — чалавек гарадзкой культуры і, натуральна, што я вучыўся ў расейскамоўнай школе. І гэтая беларускамоўная эстрада мяне абсалютна не цікавіла. І гэта адна з такіх найгалоўнейшых прычынаў таго, чаму я ня ведаю, што рабілася да мяне. Да вушэй даходзіла ў першую чаргу тое, што было найбольш цікава зроблена з пункту гледжаньня музычнага. І гэта былі “Песьняры” — у першую, другую і трэцюю чаргу. Ведаю, што шмат песень яны пісалі на словы клясыкаў, і гэта, можа быць, найлепшыя іх песьні, альбо народныя. Хто з нашых сучасьнікаў спрычыніўся да іхніх твораў, на чые вершы яны напісалі песьні, — мне сорамна, але я ня ведаю гэтага. І яшчэ я хачу сказаць, што народная музыка заўсёды вызначалася выдатнымі тэкстамі. Ідэальны тэкст песьні — гэта якраз той, які па структуры падобны да народнай песьні. А калі казаць ня толькі пра эстраду, то рок-тэксты, рок-паэзія бліжэй нават не да народных песьняў, а да такога жанру, як замова”.
(Падбярэзкі: ) “Ці ўлічваў ты тыя моманты, якія ўжо назваў, тады, калі пачаў ствараць “Народны альбом”?”
(Анемпадыстаў: ) “Гэта ў пэўным сэнсе стылізацыя. І, натуральна, калі робіш стылізацыю, то трэба час ад часу зьвярацца з арыгіналам. Раней я, шчыра кажучы, ніколі так не паглыбляўся ў тэхналёгію, у тэорыю напісаньня тэксту. Яно проста рабілася так, як рабілася…”
(Падбярэзкі: ) “Ці можаш ты назваць кампазытара, з кім табе было б цікава папрацаваць?”
(Анемпадыстаў: ) “Таксама адказ можа быць ня зусім карэктны, але мне падаецца, што шмат людзей з прафэсійнай музычнай адукацыяй, атрымаўшы такую адукацыю, губляюць здольнасьць экспэрымэнтаваць, баяцца шукаць нешта новае. Мне было б цікава з такім прафэсійным кампазытарам працаваць, які б не баяўся экспэрымэнтаваць, рабіць нешта “няправільнае” — вы разумееце, у якім кантэксьце… Бо для мяне тое, што пішацца прафэсійнымі кампазытарамі, яно занадта ўсё падобнае, прагназаванае, і ў гэтым сэнсе абсалютна не хацелася б пісаць тэксты для песьняў, якія падобныя адна на адну, якія выконваюць падобныя адзін на аднаго выканаўцы”.
(Падбярэзкі: ) “Тэкст песьні “Сьвятло ў цемры” пісаўся сьвядома для групы “IQ48”?”
(Анемпадыстаў: ) “Так! Я хацеў такі рэпавы тэкст напісаць, хацеў, каб чыталі рэпэры. Я ўвогуле хацеў, каб гэты тэкст не сьпяваўся, а чытаўся”.
(Падбярэзкі: ) “Але ўсё ж атрымалася песьня…”
(Анемпадыстаў: ) “Так, атрымалася песьня”.
(Падбярэзкі: ) “Ты працягваеш супрацоўнічаць з гэтай групай, зараз яшчэ адна песьня рыхтуецца, і, магчыма, будзе працяг…”
(Анемпадыстаў: ) “Увогуле, хацелася б, каб працяг быў ня толькі з групай “IQ48”, а таксама з Касяй Камоцкай, зь Лявонам Вольскім, з Вайцюшкевічам, зь іншымі музыкамі. Цяпер напісаны новы тэкст для “IQ48”, называецца “Схаванае сэрца”, і гэта яшчэ адна песьня пра Мінск і Менск. Я вельмі доўга пісаў гэты тэкст, і пакуль я яго пісаў, Вольскі пасьпеў напісаць, запісаць і выканаць “Мінск-Менск”. Але нічога страшнага я ў гэтым ня бачу, таму што ў нас з Вольскім увогуле шмат тэкстаў, якія напісаны на адну й тую ж тэму”.
(Падбярэзкі: ) “У цябе ж ёсьць паэтычны зборнік… Ці яго ўсё ж такі трэба называць “тэкставы зборнік?”
(Анемпадыстаў: ) “Ён называецца “Тэкстацыі”. Я ў назьве паспрабаваў усё ж такі дыстанцыявацца ад паэзіі, але яго ўсё ж можна называць паэтычным зборнікам…”
(Падбярэзкі: ) “Ці ёсьць для цябе розьніца, калі ты чуеш уласныя тэксты, пакладзеныя на музыку, і бачыш іх надрукаванымі?”
(Анемпадыстаў: ) “Натуральна, ёсьць. Я не люблю чытаць паэзію. Мяне не цікавіць паэзія надрукаваная, нават калі гэта рок-паэзія. Я не аматар сядзець і чытаць. Мне падабаецца слухаць. Натульна, што мне абсалютна не прыносіць задавальненьня чытаць уласныя вершы ў надрукаваным выглядзе. Больш за ўсё мне падабаецца сьпяванае слова”.