Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польшча заблякавала падпісаньне дакумэнтаў аб пачатку перамоваў у справе падпісаньня новага пагадненьня аб партнэрстве паміж Расеяй і Эўразьвязам, якія былі заплянаваныя на 24 лістапада, калі адбудзецца саміт Эўразьвяз-Расея
Польшча ставіць сваю падтрымку пачатку перамоваў у справе новага пагадненьня аб партнэрстве паміж Расеяй і Эўразьвязам у залежнасьць перадусім ад скасаваньня Масквой забароны на экспарт на расейскі рынак польскіх сельскагаспадарчых прадуктаў.
Варшава лічыць, што Расея несправядліва ўвяла гэтую забарону, а Брусэль не выказвае ў дастатковай ступені салдарнсьць з палякамі ў гэтай справе.
Прэм’ер-міністар Польшчы Яраслаў Качынські сказаў, што ягоная краіна хоча добрых дачыненьняў паміж Эўразьвязам і Расеяй, але мае таксама свае інтарэсы, якія ў дадзеным выпадку ігнаруюцца.
(Качынські: ) “Калі і надалей будзе так, што цяперашняе пагадненьне не выконваецца што да Польшчы, бо Расея яго праосту ігнаруе, дык канешне мы будзем блякаваць перамовы”.
Польшча і Літва настойваюць таксама на тым, каб Расея адкрыла для эўрапейскіх інвэстараў доступ да сваіх энэргарэсурсаў і сетак, па якіх яны перасылаюцца.
Сябра Эўарпейскай камісіі ў замежных справах Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што спадзяецца што да саміту 24 лістапада дзяржавы Эўразьвязу усё ж выпрацуюць адзіную пазыцыю што да мандату перамоваў з Расеяй. У Варшаве, аднак, не падзяляюць гэтага аптымізму – польскія экспартэры харчоў згубілі мільёны злотых у выніку расейскай забароны, польскі бок таксама моцна занепакоены дамоўленасьцямі паміж Масквой і Бэрлінам ў справе паставак газу за сьпіной іншых краінаў Эўразьвязу.
У такой сытуацыі выпрацаваць кампраміс бузе цяжка, але іначай папросту нельга – рашэньні ў такіх пытаньнях прымаюцца ў Эўразьвязе толькі пры згодзе ўсіх дзяржаваў-сяброў аб’яднанай Эўропы. Тэрмін дзеяньня цяперашняга пагадненьня паміж Расеяйі Эўразьвязам сканчаецца ў 2007 годзе.