Міхал Стэльмак, Менск На Меншчыне ініцыятыўныя групы сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Валчаніна сабралі подпісы за вылучэньне яго кандыдатам у дэпутаты адразу ў чатырох выбарчых акругах.
Жодзінскі актывіст балятуецца ў Менскі абласны, Жодзінскі гарадзкі, Жодзінскі сельскі й Зеленаборскі пасялковы саветы. Ва ўсіх акругах Аляксандар Валчанін вылучаецца праз збор подпісаў. Паводле яго, ініцыятыўныя групы ўжо сабралі неабходную колькасьць подпісаў. Удзельнічаў у падпісной кампаніі й сам прэтэндэнт:
(Валчанін: ) “Я па законе зьяўляюся сябрам сваёй ініцыятыўнай групы, і маю права зьбіраць подпісы. Я сам як кандыдат у дэпутаты хачу быць бліжэй да людзей. Я так мяркую, што людзям ня вельмі цікава, што я сябра АГП альбо ў апазыцыі. Ім, відаць, самае галоўнае, што я цягам чатырох гадоў, ня будучы дэпутатам, вёў такую працу. Быў супраць звалкі пад вокнамі, рабілі тады акцыю. І людзі гэта бачаць. Яны ў першую чаргу глядзяць, што ты за чалавек, як працуеш і як ставісься”.
Найбольш подпісаў паплечнікі спадара Валчаніна сабралі па Ўсяскай выбарчай акрузе №22, дзе той вылучаецца ў Менскі абласны савет. Зь неабходных 150 галасоў некалькі дзясяткаў здабыў сябра ініцыятыўнай групы Юры Сілкін:
(Сілкін: ) “Мы жывем у раёне, у якім, дзякуючы толькі яму, быў пабудаваны пераход праз дарогу насупраць нашых дамоў. Гэта вельмі важнае пытаньне, таму што тут аўтатраса Масква—Менск і паток бясконцы праз дарогу. То бок, гэты момант добра ведаюць. І зноў жа — фэльчар”.
Аляксандра Валчаніна ведаюць ня толькі ў Жодзіне, а й ваколіцах. У тым ліку ў пасёлку Зялёны Бор, дзе ён вырашыў балятавацца ў пасялковы савет. Гаворыць старшыня мясцовай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Сьвятлана Доўгель:
(Доўгель: ) “Валчанін Аляксандар Васільевіч працуе тут у нас на хуткай дапамозе фэльчарам”.
(Карэспандэнт: ) “А як вы да яго ставіцеся?”
(Доўгель: ) “Добра ставімся. А чаму не? У нас усім дарога адчыненая. Калі ласка!”
(Карэспандэнт: ) “Ці будуць у яго канкурэнты?”
(Доўгель: ) “У нас ёсьць свае прадстаўнікі. Мясцовыя жыхары. На яго акругу ў нас балятуецца дэпутат. Ёсьць канкурэнт. Гэта наша старшыня Саковіч Натальля Аляксандраўна. Будзем глядзець, як людзі прагаласуюць”.
Тое, што ў Зялёным Бары супрацьстаяць Аляксандру Валчаніну будзе цяперашні кіраўнік пасялковага савету (калі іх зарэгіструюць кандыдатамі ў дэпутаты), жодзінскага актывіста не бянтэжыць:
(Валчанін: ) “Нармалёва. Менш мне даюць. Я прывык з чыноўнікамі вялікага рангу заўжды ісьці”.