Радыё Свабода, Менск Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў вынікі сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным. Ён заявіў, што Беларусь мусіць атрымоўваць расейскі газ на ранейшых умовах.
Пры гэтым прэзыдэнты дамовіліся сыходзіць у гэтым пытаньні з рынкавых умоваў. Гэта значыць, што цана павінна быць дагаворная. Паводле А. Лукашэнкі, як дамовяцца кіраўнікі "Белтрансгазу" і "Газпрому", такой і будзе цана". Кіраўнік Беларусі таксама заявіў, што з Уладзімерам Пуціным не абмяркоўвалася канкрэтная цана на газ.
Паводле прэзыдэнта Расеі, гэта ня ёсьць пытаньнем прэзыдэнтаў, а пытаньнем суб’ектаў гаспадараньня. Аляксандар Лукашэнка таксама пацьвердзіў, што беларускі бок зноў жа выказваецца за стварэньне газатранспартнага сумеснага прадпрыемства. Аднак гэта будзе адбывацца зноў жа на рынкавых умовах. Ён заявіў, што беларускі бок ня можа перадаць бясплатна "Газпрому" "Белтрансгаз". Паводле Аляксандра Лукашэнкі, дамовіцца пра цану на газ будзе магчымым да канца году.