Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта жонцы апазыцыянэра Аляксандры Скрабец паведаміў намесьнік начальніка віцебскай калёніі “Віцьба-3” Руслан Прымак.
“Калі дакладна ён выйдзе, ня ведаю. Прыяжджайце з раніцы і чакайце”, -- сказаў міліцыянт. Паводле Аляксандры Скрабец, намесьнік начальніка калёніі нічога не сказаў пра стан здароўя Сяргея Скрабца, але пацьвердзіў, што той працягвае галадоўку разам з Аляксандрам Казуліным.
Нагадаем, галадоўка апазыцыянэраў пачалася 20-га кастрычніка. Палітыкі пратэстуюць супроць незаконнага, як яны лічаць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і дамагаюцца разгляду беларускага пытаньня ў ААН.