Радыё Свабода, Менск Маладэчанская суполка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” арганізавала масавую пасылку паштовак палітзьняволенаму, экс-кандыдату на прэзыдэнта Аляксандру Казуліну.
Паводле аднаго зь ініцыятараў акцыі Лявона Цімохіна, ідэя прыйшла ад звычайных людзей, грамадоўцы яе патрымалі, цяпер да яе далучыліся сябры іншых партыяў і беспартыйныя. Акцыя выйшла і за межы Маладэчна. Гаворыць Лявон Цімохін:
(Цімохін:) “У адносінах да чалавечага лёсу, да гэтай несправядлівасьці, усе, як аказалася, маюць адно і тое ж сэрца, адно і тое ж памкненьне. Наколькі я ведаю, на сёньняшні дзень пасылаюць многа, як даходзяць, -- мы не ведаем”.
Спадар Цімохін кажа, што многія ў сваіх паштоўках заклікаюць спадара Казуліна спыніць галадоўку.
Сам Лявон Цімохін заклікае грамадзян у іншых гарадах далучыцца да іх акцыі і накіраваць паштоўкі Аляксандру Казуліну ў папраўчую калёнію нумар 3, што ў пасёлку Віцьба Віцебскага раёна.
Пад час мінулай выбарчай кампаніі ў Маладэчне сабралі 7 тысяч подпісаў за вылучэньне Казуліна кандыдатам на прэзыдэнта. Спадар Цімохін нагадвае, што 25 лістапада ў Казуліна будзе дзень народзінаў.