А.Суздальцаў: "Сур''ёзных аргумэнтаў у А.Лукашэнкі няма"

Уладзімер Глод, Менск Палітоляг Андрэй Суздальцаў, якога сёлета дэпартавалі зь Беларусі, цяпер працуе выкладчыкам на катэдры ўсясьветнай палітыкі Дзяржаўнага ўнівэрсітэту — Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве. На ягоную думку, сур’ёзных аргумэнтаў супраць патрабаваньняў Масквы перавесьці дачыненьні зь Беларусьсю на рынкавыя рэйкі, у кіраўніка беларускай дзяржавы няма.
(А.Суздальцаў: ) "Мяркую, што Лукашэнка сёньня зноў пусьціць у ход вядомыя тэзы: брацтва, сяброўства, неабходнасьць, дапамажыце і г.д. Але гэтым разам псыхалягічна яму будзе вельмі цяжка, бо Пуцін пры ўсёй сваёй ляяльнасьці добра ведае, што неабходна цяпер для яго краіны, для падвышэньня дабрабыту расейцаў. І надалей марна траціць грошы на падтрымку Беларусі няма сэнсу, бо беларускае кіраўніцтва паказвае, што яно не трымае свайго слова".