Л.Заіка: "Цана залежыць ад таго, ці пагодзіцца Лукашэнка на адзіную валюту"

Уладзімер Глод, Менск Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" ў Менску Леанід Заіка лічыць, што кошты газу для Беларусі ў наступным годзе вызначаць сёньняшнія паводзіны кіраўніка беларускай дзяржавы:
(Заіка: ) "Лукашэнка сёньня мусіць даць два абяцаньні: першае — наконт увядзеньня расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты, і другое — наконт правядзеньня рэфэрэндуму. Калі абодва адказы, у першую чаргу, наконт адзінай валюты, будуць станоўчымі, дык і Расея дасьць станоўчы адказ пра цэны на газ".