Радыё Свабода Ініцыятыўныя групы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў ад дэмакратычных сілаў сёньня пачынаюць перадвыбарчую інфармацыйную кампанію. Яна будзе праходзіць пад назовам “Расплюшчы вочы”.
Акцыю падтрымлівае выканкам аб’яднаных дэмакратычных сілаў, кіраўніком якога цяпер Віктар Івашкевіч:
(Івашкевіч: ) “Гэта ёсьць ініцыятыва людзей, якія ў рамках кампаніі прыдумляюць новыя формы інфармаваньня беларускага грамадзтва. Такіх ініцыятываў будуць яшчэ сотні”.
Са словаў Віктара Івашкевіча, пакуль ў Беларусі распаўсюджваюцца больш як 30 відаў улётак, брашураў, буклетаў і налепак.
(Івашкевіч: ) “Ад цэнтру зробім яшчэ пасланьне. Перададзім яго кандыдатам. Але пэўныя рэгіянальныя асаблівасьці, пэрсанальныя падыходы яны мусяць вызначаць самі”.
Пра магчымыя варыянты гутарым з Раманам Юргелям, які зьбірае подпісы выбарцаў для рэгістрацыі кандыдатам ў абласны і гарадзкі саветы ў Горадні.
(Юргель: ) “Пазыцыянаваць сябе буду ад Беларускага Гэльсынскага камітэту. Паведамлю пра адкрыцьцё грамадзкіх прыёмных. Пра Аляксандра Казуліна раскажу, бо многія людзі ня ведаюць, што асудзілі яго на пяць з паловай год. Як цэнзура дапусьціць гэтую ды іншую інфармацыю ва ўлётцы, то я гэта набяру. Паглядзім, як атрымаецца”.
Арганізаваць цяперашнюю інфармацыйную кампанію дапамагае Асамблея дэпутатаў мясцовых саветаў 24-га скліканьня. Тлумачыць яе сябра Леанід Гаравы:
(Гаравы: ) “Мы канстатавалі на апошнім сходзе, што сапраўды адбываецца перасьлед за дэпутацкую дзейнасьць. Але з 85 сябраў Асамблеі прыкладна каля 70 возьмуць удзел у мясцовых выбарах. У агітацыі мы спадзяемся на выкарыстаньне незалежных інфармацыйных матэрыялаў, якія мы можам выдаваць у межах дзеючага заканадаўства. Гэта незарэгістраваныя выданьні накладам 299 асобнікаў”.
Паводле Выбарчага кодэксу Беларусі, ад моманту рэгістрацыі кандыдаты ў дэпутаты маюць права на выраб плякатаў, улётак з заклікамі, заявамі ды іншага. На гэта выдаткоўваюцца бюджэтныя сродкі у памеры: 8-мі базавых велічыняў для кандыдатаў у дэпутаты абласнога і Менскага гарадзкога савету. Кандыдатам у дэпутаты гарсаветаў – 4 велічыні. Ну а тым, хто дамагаецца месца ў пасялковым і сельскім савеце належыць толькі адна базавая велічыня, альбо на сёньня -- 31 тысяча беларускіх рублёў.