Ганна Соўсь, Прага Сёньня ва Ўкраіне адзначаць Дзень украінскага пісьменства і украінскай мовы. З гэтай нагоды на некалькіх каналах ўкраінскага радыё прагучала “Дыктоўка нацыянальнага адзінства”. Сёньня ж актывісты партыі “Пора” і украінскія пісьменьнікі, апранутыя ў касьцюмы галівудзкіх пэрсанажаў, патрабавалі ад ураду, каб усе замежныя фільмы дубляваліся на ўкраінскую мову.
“Дыктоўку нацыянальнага адзінства” ў жывым радыёэфіры чытала кіраўніца журы Сёмага міжнароднага конкурсу ўкраінскай мовы акадэмік Акадэміі пэдагагічных навук Украіны Любоў Мацько. Дыктоўка называлася “Вялікі вандроўнік з Кіеву”.
“Дыктоўка нацыянальнага адзінства” адбываецца ўжо шосты раз пры падтрымцы міністэрства адукацыі і навукі Украіны і Лігі украінскіх мэцэнатаў. Лісты з напісанай дыктоўкай трэба дасылаць праз пошту на нацыянальнае радыё, і тыя, хто напісалі яе без памылак, атрымаюць узнагароды Лігі украінскіх мэцэнатаў.
Як тлумачаць арганізатары, радыёдыктоўка дае магчымасьць кожнаму зь яго ўдзельнікаў праверыць свае веды, падтрымаць родную мову, а таксама даказаць усяму сьвету, што украінская мова існуе, яна прэстыжная, і на ёй гавораць мільёны людзей ва Украіне і за яе межамі.
Сябры Партыі рэгіёнаў крытычна паставіліся, як да самога Дня ўкраінскага пісьменства і ўкраінскай мовы, так і да дыктоўкі. Паводле аднаго з актывістаў партыі Тараса Чорновіла, такія ініцыятывы не даюць эфэкту. А ягоная калега па партыі Ганна Герман назвала дыктоўку абсурдам і непатрэбнай тэхналягічнай выдумкай.
Тым ня менш арганізатары акцыі адзначаюць, што украінская дыктоўка адзінства не ўнікальная. Гэткія ж акцыі праходзілі раней у Францыі і Польшчы. Гаворыць выканаўчы дырэктар Лігі украінскіх мэцэнатаў Міхайла Слабашпіцкі:
(Слабашпіцкі: ) “Вы ўявіце, як у Польшчы паказваюць прэзыдэнта Квасьнеўскага па тэлебачаньні, як ён піша дыктоўку. Я гэта бачыў. І паказваюць маленькага пяцігадовага паляка, ён таксама піша дыктоўку”.
Міхайла Слабошпіцкі спадзяецца, што калісьці такую дыктоўку напішуць і прэзыдэнт, і прэм’ер-міністар Украіны. А вось як паставіліся да гэтай акцыі людзі на вуліцах Кіеву.
(Спадарыня: ) "Не, я нават ня ведала, што такое было".
(Спадарыня: ) "Не, мы ня чулі, толькі ведалі пра дзень украінскай мовы".
(Спадар: ) "Я ўжо напісаў дыктоўку. Іх пішуць, мабыць, у школе".
(Спадарыня: ) "Штогод праходзяць такія дыктоўкі. Ведаю, што летась у школе ў маіх дзяцей праходзіла. Мы з Львоўскай вобласьці".
(Спадар: ) "Дыктоўка ўкраінская? Не пісаў. Нацыянальная еднасьць нейкая?"
Сёньня ж актывісты партыі “Пора” і украінскія пісьменьнікі правялі мітынг ля будынку ўкраінскага ўраду. Удзельнікі акцыі ў касьцюмах папулярных кінапэрсанажаў Зора, Хатабыча, Бэтмана ды іншых патрабавалі ад ураду абскардзіць рашэньне суду, які адмяніў абавязковае дубляваньне фільмаў на украінскую мову. Пікетоўцы частавалі адзін аднаго і мінакоў поп-корнам і скандавалі “Смакуй украінскае” і “Хочам гаварыць па-ўкраінску”. Раней Кабінэт міністраў Украіны ухваліў рашэньне, якім абавязаў кінастудыі агучваць ці дубляваць фільмы замежнай вытворчасьці на ўкраінскую мову. Сёлета 17 кастрычніка апэляцыйны суд Кіеву задаволіў пазоў Асацыяцыі спрыяньня разьвіцьця кінэматографу Украіны і скасаваў ўрадавую пастанову.
Сёньня з нагоды Дня ўкраінскага пісьменства прэзыдэнт Украіны Віктор Юшчанка заклікаў павялічыць аўтарытэт і прэстыжнасьць ўкраінскай мовы. Юшчанка прапанаваў абвясьціць наступны год годам ўкраінскай кнігі. Прэзыдэнт Украіны заклікае пакласьці канец палітычным спэкуляцыям на моўнай глебе і зацьвердзіць украінскую мову як духоўную аснову ўкраінскай дзяржаўнасьці.