Валер Каліноўскі, Менск Плянаваную сёньня сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімерам Пуціным перанесьлі на пятніцу. Чакаецца, што ў той жа дзень Аляксандар Лукашэнка возьме ўдзел у адкрыцьці помніка народнаму паэту Янку Купалу на Кутузаўскім праспэкце Масквы. Аднак выявілася, што на гэтую ўрачыстасьць не запрасілі аўтараў помніка — менскіх скульптараў Лява і Сяргея Гумілеўскіх.
Першы намесьнік прэсавага сакратара Ўладзімера Пуціна Дзьмітры Пяскоў паведаміў “Свабодзе”, што сустрэча прэзыдэнтаў Расеі й Беларусі адбудзецца заўтра й будзе мець рабочы характар. Пра парадак дня спадар Пяскоў паведаміў:
(Пяскоў: ) “Двухбаковыя дачыненьні, саюзная дзяржава… Двухбаковыя дачыненьні — гэта, натуральна, і газ, і ўсе іншыя пытаньні, але ня ў вузка профільным сэнсе, а ў больш шырокім. Натуральна, прэзыдэнты ня будуць абмяркоўваць экспэртных пытаньняў”.
Спадар Пяскоў паведаміў, што па выніках перамоваў не плянуецца прэсавай канфэрэнцыі, але ў любым выпадку бліжэй да вечара пятніцы інфармацыю прэсавая служба расейскага лідэра распаўсюдзіць.
Кіраўнік прэсавай службы А.Лукашэнкі Павал Лёгкі пра падрабязнасьці візыту пакуль не гаворыць.
(Лёгкі: ) “У нас адбудзецца візыт у Маскву, але праграма візыту — гэта тое, чаго мы пакуль не абнародуем”.
Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка маюць абмеркаваць найбольш вострыя пытаньні двухбаковых дачыненьняў. Найперш датычныя кошту і аб’ёмаў паставак расейскага газу і нафты ў 2007 годзе. Напярэдадні кіраўнік “Белтрансгазу” Дзьмітры Казакоў правёў яшчэ адзін раўнд перамоваў з кіраўніком “Газпрому” Аляксеем Мілерам — але пра вынікі інфармацыі няма.
Другім пунктам знаходжаньня Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве стане адкрыцьцё помніка Янку Купалу на Кутузаўскім праспэкце. Пра гэта паведамілі ў мэрыі Масквы. Помнік усталявалі год таму. Як выявілася, на заўтрашнюю ўрачыстасьць не запрошаныя аўтары скульптуры — Леў і Сяргей Гумілеўскія. Гаворыць Сяргей Гумілеўскі:
(Гумілеўскі: ) “Нармальна, што прыйшла такая ідэя, што помнік зрабілі… Іншая рэч, што я даведаўся пра адкрыцьцё помніка толькі зь бягучага радка па тэлевізары. Нас ніхто не запрашаў туды. Мне падаецца, гэта ненармальна”.
Што да перамоваў У.Пуціна і А.Лукашэнкі, нагадаю, што Расея дамагаецца, каб Беларусь плаціла ў 2007 годзе 200 даляраў за тысячу кубамэтраў расейскага газу. За меншыя кошты Расея патрабуе кантролю над беларускімі газаправодамі. Апрача таго, Масква дамагаецца 85% мытных пошлін, якія Беларусь атрымлівае за экспарт нафтапрадуктаў з расейскай сыравіны. Аляксандар Лукашэнка пагражаў разрывам дачыненьняў з Расеяй, калі тая да такога ўзроўню падвысіць кошт на газ.