Валер Каліноўскі, Менск Першы намесьнік прэсавага сакратара Ў.Пуціна Дзьмітры Пяскоў паведаміў “Свабодзе”, што сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі адбудзецца заўтра і будзе мець рабочы характар.
Дзьмітры Пяскоў заявіў:
(Пяскоў: ) “Двухбаковыя адносіны, саюзная дзяржава… Двухбаковыя адносіны – гэта натуральна і газ, і ўсе іншыя пытаньні, але не ў вузка профільным сэнсе, а ў больш шырокім. Натуральна, прэзыдэнты ня будуць абмяркоўваць экспэртныя пытаньні”.
Спадар Пяскоў паведаміў, што па выніках перамоваў не плянуецца правядзеньне прэсавай канфэрэнцыі, але ў любым выпадку бліжэй да вечара пятніцы пэўную інфармацыю прэсавая служба расейскага лідэра распаўсюдзіць.
Кіраўнік прэсавай службы А. Лукашэнкі Павал Лёгкі пра нейкія падрабязнасьці візыту пакуль не гаворыць.
(Лёгкі: ) “У нас адбудзецца візыт у Маскву, праграма візыту,– гэта тое, што мы пакуль не абнародуем”.