Радыё Свабода У Гомельскай вобласьці траціна прадстаўнікоў Аб`яднанай грамадзянскай партыі, ПКБ, сацыял-дэмакратычнай Грамады, якія наважыліся ўдзельнічаць у выбарах, распачалі збор подпісаў. Асобныя актывісты пасьпелі нават сабраць неабходную колькасьць подпісаў выбарцаў для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты.
Звыш 200 подпісаў пры патрэбных 150 сабрала ўжо ініцыятыўная група лідэра абласной суполкі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова. Амаль столькі ж подпісаў мае і група сябра АГП Леаніда Судаленкі. Абодва яны вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты абласнога Савету.
Усяго ў рэгіёне Аб`яднаная грамадзянская партыя вылучае ў мясцовыя Саветы 42-х сваіх прадстаўнікі.
Апазыцыйныя камуністы з ПКБ падрыхтавалі дакумэнты ў адпаведныя камісіі для рэгістрацыі 48 ініцыятыўных групаў збору подпісаў за сваіх патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.
У Жлобіне ў раённы і абласны Саветы збор подпісаў вядуць усе дзесяць ініцыятыўных групаў.
Не выяўляюць пакуль актыўнасьці ў рэгіёне прадстаўнікі Партыі БНФ. Толькі шэсьць фронтаўцаў наважыліся паўдзельнічаць у выбараў у якасьці кандыдатаў. Аднак пакуль ніводная група па зборы подпісаў не зарэгістраваная ў выбарчых камісіях – ніхто яшчэ не здаваў патрэбныя дакумэнты.
Гаворыць старшыня абласной суполкі Партыі БНФ Віктар Раманішка:
(Раманішка:) “Мала вылучаецца па адной простай прычыне: людзі ня бачаць сэнсу ва ўдзеле ў гэтых выбарах. Ведаюць, што нельга прайсьці ў дэпутаты. Абмежаваны будзе доступ да агітацыі. Няма матывацыі ісьці на гэтыя выбары”.
Не падтрымліваюць гомельскія прадстаўнікі БНФ й ідэю збору 300 подпісаў для ўдзелу ў Кангрэсе дэмакратычных сілаў. Суполка Партыі БНФ у Рагачове адмовілася якім-небудзь чынам удзельнічаць у выбарах у мясцовыя Саветы.