Міхал Стэльмак, Менск На Клеччыне звольнілі моладзевую актывістку дэмакратычнага руху, настаўніцу Грыцэвіцкай сярэдняй школы Іну Кебікаву. Паводле адміністрацыі, яна пазбаўленая працы за парушэньне дысцыпліны. Спадарыня Кебікава сьцьвярджае, што яе звольнілі за апазыцыйныя погляды.
Іне 23 гады. Сёлета яна скончыла Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт й разьмеркавалася выкладаць ангельскую мову на Клеччыну, дзе нарадзілася. Пра тое, што было далей, расказвае сама спадарыня Кебікава:
(Кебікава: ) “Спачатку мне паабяцалі месца каля хаты, а пасьля разьмеркавалі далёка ад дому. У выніку атрымалася, што я мусіла штодня езьдзіць дзесяць кілямэтраў на ровары. Пасьля мне далі хату-халупу, бо ў ёй няма нічога. І дроваў таксама. Цягам двух з паловай месяцаў я хадзіла й выбівала гэтыя дровы. Мне іх далі, і я іх пачала звозіць.
Мне патэлефанаваў загадчык райана, выклікаў да сябе ў кабінэт і сказаў, што я парушыла заканадаўства ў некалькіх пунктах. На заўвагу, што ў школе не прынята насіць шалікі, я не зьняла свой шалік з надпісам “Наша Ўкраіна”. Яшчэ, што ў мяне сумка, на ёй “Жыве Беларусь” стужачка — і сумка з праграмай Кастуся Каліноўскага, паколькі мая сястра ў Польшчы. І там бел-чырвона-белы сьцяг і польскі сьцяжок. Ён мне прапанаваў напісаць тлумачальную. Я напісала тлумачальную, чаму не была ў школе, бо насіла дровы. Ён прачытаў і зьнізу напісаў, каб мяне звольнілі з працы”.
Узначальвае райана на Клеччыне Анатоль Клімовіч, а Грыцэвіцкую школу яго жонка Алена Клімовіч. Таму пісала загад аб звальненьні Іны Кебікавай спадарыня Клімовіч. Яна так патлумачыла “Свабодзе” сваё рашэньне:
(Клімовіч: ) “Ніякімі яе поглядамі я не кіравалася. І не за якія-небудзь погляды выгнала я яе з працы. А выгнала за прагул. У яе так і запісана ў працоўнай кніжцы”.
Клецкі актывіст Сяргей Панамароў лічыць, што ўлады пазбавіліся ад маладой настаўніцай за яе дэмакратычныя погляды. Іна Кебікава падчас вучобы ў Менску неаднойчы брала ўдзел у моладзевых акцыях пратэсту. Апазыцыйную дзейнасьць, паводле спадара Панамарова, дзяўчына працягвае й цяпер на Клеччыне:
(Панамароў: ) “Ім не падабаецца ў Іне ўсё. Яна сястра Тацяны Кебікавай. Яны разам начавалі на Плошчы. Малодшую сястру Тацяну выгналі з БДУ. Яна сядзела дзесяць сутак, цяпер вучыцца ва ўнівэрсытэце ў Познані. Уся сям’я ў іх — чыста дэмакратычная. Маці таксама пацярпела, у красавіку яе звольнілі з працы”.