Севярын Квяткоўскі, Менск Каля дзесяці дэмакратычных актывістаў Салігорску спрабавалі ўскласьці свой вянок да помніку Леніна. Вянок зроблены з калючага дроту, на якім на стужцы надпіс – “Ахвярам таталітарызму 1917 – 1991. 1994 –2006”.
Пра дзеяньні міліцыі адносна дэмакратычных актывістаў распавядае ўдзельнік акцыі Іван Шыла:
(Іван Шыла: ) “Адначасова з намі ішла працэсія з гарвыканкаму. Таму яны (міліцыянты) сказалі, што трэба станавіцца ў чаргу – мы другія мусім быць. Па-другое, яны выдумалі нейкі стандарт вянкоў. Маўляў, тое, што да вянка прымацаваны калючы дрот – не падыходзіць па стандартах. І навогул з такім вянком нельга рухацца па горадзе. Таму трэба нам пастаяць, але ані ў якім разе не ўскладаць”.
Калі вянок паспрабавалі ўсё ж ускласьці, быў затрыманы малодшы брат Івана – Ільля Шыла:
(Ільля Шыла: ) “У пастарунку аніякіх пратаколаў не складалі за само затрыманьне. Толькі склалі пратакол пра тое, што забралі ў мяне гэты вянок на праверку”.
Тым часам, тыя, хто засталіся ля помніку Леніну, паклалі да п’едэсталу стужкі з надпісам “Ахвярам таталітарызму 1917 – 1991. 1994 –2006”. Працягвае Іван Шыла:
(Іван Шыла: ) “Усклалі гэтыя стужкі на кветкі, якія паклала вышэйзгаданая дэлегацыя. Выявілася, што гэта парушэньне заканадаўства, бо на чужыя кветкі свае стужкі класьці нельга. Таму нашыя стужкі проста парвалі”.
Пятнаццацігадовы Іван Шыла прэзэнтуе непрызнаную ўладамі арганізацыю “Малады Фронт”. Сёлета Іван ачоліў дзевяцідзённую галадоўку салігорскіх актывістаў у супраць перасьледу “Маладога Фронту” і на падтрымку палітзьняволеных.
Падобная акцыя з ускладаньнем вянку з калючага дроту – другая. Першая ладзілася летась на 7 лістапада.