Радыё Свабода Два прадстаўнікі Швэдзкага Хэльсынскага камітэту не змаглі патрапіць у Беларусь. Улады адмовілі ім у выдачы віз.
Прадстаўнікі Швэдзкага Хэльсынскага камітэту мелі намер сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і праваабаронцамі. Пра гэта Свабодзе паведаміла праваабаронца Людміла Гразнова.