Алег Грузьдзіловіч, Менск Сваякі палітыка кажуць, што Аляксандру Казуліну ў віцебскай калёніі дазволілі зьбіраць кнігі для атраднай бібліятэкі. “Буду падымаць культурны ўзровень зьняволеных”,— напісаў палітык у лісьце дахаты. Былы кандыдат на прэзыдэнта прапануе дасылаць у віцебскую калёнію кнігі з прыпіскай: “Падтрымліваю Аляксандра Казуліна”.
Новых зьвестак пра здароўе Аляксандра Казуліна, які галадае з 20 кастрычніка, сваякі ня маюць. “4 кастрычніка намесьнік начальніка калёніі Руслан Прымак сказаў, што бачыў мужа на тэрыторыі калёніі. Паводле яго, муж выглядаў нармальна. Больш дазваніцца да калёніі не ўдаецца”, — паведаміла жонка палітыка Ірына Казуліна.
Разам з Аляксандрам Казуліным трымае галадоўку былы дэпутат Сяргей Скрабец. Нагадаем, апазыцыянэры пратэстуюць супраць незаконнага, як яны лічаць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі й дамагаюцца разгляду беларускага пытаньня ў ААН.