Радыё Свабода На Гомельшчыне прадстаўнікі дэмакратычных партыяў зьбіраюць подпісы за вылучэньне кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Каля двух дзясяткаў прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі з сарака двух, што наважыліся ўдзельнічаць у выбарах, напярэдадні выходных атрымалі пасьведчаньні рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных групаў.
На гомельскай вуліцы Жукава сёньня працавала ініцыятыўная група сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леаніда Судаленкі. Зьбіраў подпісы выбарцаў за сваё вылучэньне кандыдатам у дэпутаты абласнога і сам прэтэндэнт.
(Званок ў дзьверы й голас: ) “Добры дзень, гэта ініцыятыўная група збору подпісаў. Выбары будуць у студзені”.
Звычайна з такой размовы й пачынаецца знаёмства з выбарцамі прэтэндэнта на дэпутацкі мандат. Ён паказвае пасьведчаньне, некалькі словаў гаворыць пра сябе — і людзі падпісваюцца, асабліва не распытваючы пра погляды, біяграфію, выбарчую праграму.
Толькі што свой подпіс за Судаленку паставіла жанчына, якая заявіла, што на выбары абавязкова пойдзе:
(Спадарыня: ) “Я ўсё жыцьцё таксама працавала, можна сказаць, на кіроўнай пасадзе, і навучылася разьбірацца ў людзях. Убачыла, што гэта проста добры чалавек, якому можна давяраць”.
Прэтэндэнту на дэпутацкі мандат асабліва шмат давялося выслухоўваць скаргаў на жыльлёва-камунальныя праблемы:
(Кацярына: ) “Сорак два гады мы жывем. Трубы ў мяне цякуць, падлога кепская, швы не замазалі. Першы паверх і падвал — вецер дзьме. Дождж ішоў — вугал прамачыў. З домакіраўніцтва да мяне нават не прыйшлі. На капітальны ж рамонт бяруць грошы. Пытаюся, куды вы іх дзяваеце? Дык у домакіраўніцтве кажуць, што гэтыя грошы ідуць дзяржаве, а ў іх грошай няма”, — скардзіцца спадарыня Кацярына.
Амаль за чатыры гадзіны Леанід Судаленка абышоў кватэры трох шматпавярховак і сабраў каля паўсотні подпісаў.
(Судаленка: ) “Людзі падпісваюцца, але ж яны хочуць, каб дэпутаты вырашалі іхныя праблемы”.
Учора ініцыятыўная група сабрала за вылучэньне Леаніда Судаленкі шэсьцьдзесят подпісаў.