Радыё Свабода Кіраўнікі Беларусі і Ірану заявілі пра падобныя погляды ў рэгіянальных і міжнародных пытаньнях і выказалі намер актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва.
Махмуд Ахмадзінэжад назваў Іран і Беларусь “сяброўскімі краінамі”. Ён зазначыў, што ня бачыць ніякіх абмежаваньняў да супрацоўніцтва зь Беларусьсю, якое Іран мае намер ажыцьцяўляць “ува ўсіх сфэрах”.
Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што лідэры дзьвюх краін дамовіліся ўзьняць двухбаковы таваразварот да 1 мільярда даляраў. У 2005 годзе гэтая лічба складала 38 мільёнаў.
Іран і Беларусь таксама зьбіраюцца ўвесьці ўзаемныя прывілеі ў гандлі. А.Лукашэнка падтрымаў імкненьне Ірану інвэставаць у эканоміку Беларусі. У якасьці прыкладу такога супрацоўніцтва называецца зборка іранскіх легкавых машын “Саманд” у Беларусі. Як паведаміў памочнік беларускага кіраўніка Валянцін Рыбакоў, са жніўня па кастрычнік гэтага году ў Беларусь паступілі камлекты для зборкі 48 аўтамабіляў “Саманд”.
Акрамя таго, іранская кампанія "Кейсон" хоча прыняць удзел у будаўніцтве транспартнага комплексу “Прылесьсе” ў СЭЗ “Мінск” і гатэлю ў Менску.