Валер Каліноўскі, Менск Рашэньне вышэйшага крымінальнага суду Іраку аб сьмяротным пакараньні былому дыктатару Садаму Хусэйну, а таксама пэрспэктывы сытуацыі ў гэтай краіне камэнтуюць беларускія палітыкі.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслаў Грыб зазначыў, што асабіста ён прынцыпова супраць сьмяротнага пакараньня:
(Грыб: ) “Але ў іх такія законы. Такія правілы. За свае злачынствы ён заслугоўваў вельмі вялікай кары. Ён відавочна зьяўляецца дзяржаўным злачынцам”.
Спадар Грыб заўважае, што ў Садама Хусэйна на судовым працэсе была поўная магчымасьць абароны і выказваньняў на сваю карысьць.
(Грыб: ) “Ад яго цярпелі ўсё, яго нават не пазбаўлялі слова, як у нас Казуліна, а ён што хацеў, тое і гаварыў: судзьдзяў лаяў, выступаў супраць іх. Усё цярпелі, усё выслухоўвалі. Адвакаты таксама маглі выказваць меркаваньні і абараняць яго па поўнай праграме”. Спадар Грыб перакананы, што прадстаўнікі клана Хусэйна ў Іраку будуць спрабаваць дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне, прынамсі да выкананьня прысуду.
Лідэр ЛДПБ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч некалькі разоў бываў у Іраку, апошні раз перад пачаткам вайны, у 2002 годзе, але з Садамам Хусэйнам не сустракаўся. Ён зьвязвае сьмяротны прысуд Хусэйну з міжнароднымі падзеямі.
(Гайдукевіч: ) “Лічу, што прысуд пасьлядоўна зьвязаны з выбарамі ў ЗША, нядаўнімі заявамі Садама Хусэйна, якія былі распаўсюджаныя арабскімі тэлеканаламі, рашэньнем дзьвюх эўрапейскіх краін аб вывадзе сваіх войск з Іраку. Што да ўнутранай абстаноўкі ў Іраку, то цяпер паміж сунітамі і шыітамі практычна пачалася неабвешчаная вайна”.
Спадар Гайдукевіч прадказвае, што сьмяротны прысуд Хусэйну ўзмацніць ў Іраку настроі з патрабаваньнем вываду замежных войскаў.
Старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка мяркуе, што вынік суда і ўсёй дзейнасьці Садама Хусэйна заканамерны, і ацэньваючы гэты прысуд, ня варта зыходзіць з эўрапейскіх падыходаў.
(Вячорка: ) “ Калі такім чынам вырашыла цяперашняя ірацкая ўлада, то, відавочна, зь яе гледзішча, ён гэта заслугоўваў. Думаю, што тыя, хто прымаў рашэньне, таксама пралічвалі наступствы для радыкалізацыі і дэстабілізацыі сытуацыі ў Іраку”.
Спадар Вячорка нагадаў, што Садам Хусэйн мае права на апэляцыю, што ўласьціва дэмакратычнай судовай сыстэме.