Радыё Свабода Сёньня быў вынесены прысуд былому ірацкаму кіраўніку Садаму Хусэйну. Найвышэйшы трыбунал Іраку прыгаварыў яго да сьмяротнага пакараньня праз павешаньне.
Разам зь ім да сьмяротнага пакараньня былі асуджаныя ягоны сваяк Барзан Ібрагім і былы кіраўнік ірацкага рэвалюцыйнага суду Гамэд Аль Бандар. Былы віцэ-прэзыдэнт Іраку Тага Ясін Рамадан быў асуджаны да пажыцьцёвага астрогу, яшчэ тры былыя функцыянэры партыі “Баас” атрымалі па 15 год турмы. Мохамэд Азаўі Алі, таксама адзін з функцыянэраў “Баасу”, быў апраўданы і выпушчаны на волю з-за недахопу доказаў.
Сачыце за далейшай інфармацыяй на нашым сайце.
Сачыце за далейшай інфармацыяй на нашым сайце.