Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні Галоўная рада Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, прыняла заяву супраць перасьледу польскай меншасьці. У паседжаньні ўдзельнічаў 21 сябра Рады і кіраўнікі сямі аддзелаў СПБ з розных гарадоў Беларусі.
У заяве выказваецца рашучы пратэст супраць парушэньня правоў польскай меншасьці і перасьледу сябраў Саюзу палякаў. Як палітычная правакацыя ацэньваецца тое, што ў машыну старшыні СПБ Анжалікі Борыс быў падкінуты амфэтамін, калі яна вярталася зь Вільні з паседжаньня агульнаэўрапейскай арганізацыі польскіх таварыстваў. Гэтая правакацыя накіраваная супраць СПБ і яе сябраў, гаворыцца ў заяве.
Галоўная рада зазначае, што будзе бараніць правы ўсіх палякаў, сяброў сваёй арганізацыі — інфармаваць міжнародную грамадзкасьць, а таксама наладжваць акцыі пратэсту. Сябры Галоўнай рады патрабуюць, каб беларускія ўлады прызналі Саюз палякаў на чале з А.Борыс і вярнулі яму маёмасьць.
Заява будзе накіраваная польскім і беларускім уладам.
Як вядома, паводле факту знойдзенага ў машыне А.Борыс амфэтаміну (паўтара грама) распачата крымінальная справа — паводле часткі ІІ артыкулу 228— аб кантрабандзе наркотыкаў.