Канадзкі міністар падтрымаў Зьмітра Дашкевіча

Радыё Свабода, Прага Міністар замежных справаў Канады Пітэр Маккей зрабіў заяву з нагоды прысуду Зьмітру Дашкевічу.
У ёй адзначаецца, што канадзкі ўрад занепакоены дзеяньнямі беларускіх уладаў, якія парушаюць правы чалавека і дэмакратычныя прынцыпы. Канадзкі міністар заклікаў беларускі ўрад паважаць фундамэнтальныя прынцыпы правоў чалавека і элемэнтарныя юрыдычныя нормы.

Напярэдадні старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярталася да канадзкіх палітыкаў з просьбай падтрымаць беларускіх палітычных вязьняў, акцэнтуючы ўвагу на рэпрэсіях супраць моладзевых лідэраў.