Берасьце: да галадоўкі сацыял-дэмакратаў далучылася грамадзянка Ўкраіны

Радыё Свабода Ад сёньняшняга дня ў галадоўцы салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным ды іншымі палітзьняволенымі Беларусі бярэ ўдзел сябра Сацыялістычнай партыі Украіны Вольга Мацьвеюк.
Спадарыня Мацьвеюк з украінскага гораду Ковель даведалася пра галадоўку ад сябраў берасьцейскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), з якімі яна сёлета пазнаёмілася. Вольга Мацьвеюк вырашыла падтрымаць сваіх беларускіх калегаў і далучыцца да іхняй акцыі.