Радыё Свабода Блізу 12-й гадзіны Рыгора Кастусёва затрымалі супрацоўнікі Ленінскага райаддзелу Магілёва — нібыта за дробнае хуліганства.
Пра затрыманьне спадара Кастусёва й хуткі суд над ім міліцыянты паведамілі ягонай жонцы Ларысе. Са словаў спадарыні Кастусёвай, ейны муж зьбіраўся сёньня выехаць ва Ўкраіну. Ларыса Кастусёва мяркуе, што яго затрымалі на магілёўскім аўтавакзале.