Любоў Лунёва, Менск Мікола Статкевіч, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі (гэтак званую “хімію”) у вёсцы Блонь за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту, атрымаў заробак за два месяцы, калі працаваў па 100 гадзінаў на тыдзень – 91 000 рублёў. Але гэта болей, чым атрымлівае Павал Севярынец і Артур Фінькевіч.
Міколу Статкевічу за працу ў калгасе ад раніцы да позьняга вечара без выходных налічылі 130 000 рублёў. Пасьля ўсіх вылічэньняў ён атрымаў 91 000 рублёў (гэта 42 даляра). Палітык распавёў, што астатнія “хімікі”, якія адбываюць пакараньне ў Пухавіцкім раёне, атрымліваюць яшчэ меней.
(Статкевіч:) “У гэтым калгасе заробкі плацяць са спазьненьнем на месяц. У апошні дзень месяцу, напрыклад, пазаўчора людзі атрымлівалі за верасень. Людзі вельмі баяцца, што грошай ня хопіць. Яны прыходзяць з вечара і чакаюць, калі прывязуць грошы з банку. Атрымліваюць і ў 11 ночы. Я на рукі атрымаў 91 тысячу і гэта яшчэ ня кепска, бо іншыя “хімікі”, якія тут працуюць, атрымліваюць па 20-30 тысяч”.
Мікола Статкевіч, былы вайсковец, падпалкоўнік, лічыць, што яго матэрыяльнае становішча ўратоўвае пэнсія.
Артур Фінькевіч за той час, што прабыў на “хіміі” у Магілёве за палітычныя графіці, атрымаў 45 000 рублёў. Праўда, хлопец шмат часу знаходзіўся ў шпіталі. Такім чынам, за 20 даляраў ён мусіць забясьпечыць сябе харчаваньнем, лекамі і адзеньнем.
За цяжкую фізычную працу ў вёсцы Малое Сітна Павал Севярынец атрымлівае каля 50 000 рублёў – на 3 даляры больш за Фінькевіча. Гаворыць маці Паўла Таццяна Севярынец:
(Севярынец:) “”Чыстымі” Паша атрымлівае, як усё мы маем звычку пераводзіць ў моўныя адзінкі, каля 25 даляраў. Частка заробку ідзе за інтэрнат, частка – калі першая зьмена, то харчуецца ў сталоўцы – за абеды. Гэта ўжо каторы месяц ён так атрымлівае, хаця праца вельмі складаная і небясьпечная”.
Палітвязьням дапамагаюць выжываць сваякі і паплечнікі. Але палітвязьні кажуць, што маральная падтрымка для іх усё роўна важнейшая за матэрыяльную.