Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Бабруйску адбываецца чарговы этап перамоваў прадстаўнікоў адміністрацыі ААТ “Белшына” і Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП). Старшыня БНП Васіль Корабаў паведаміў Рады ё Свабода, што дасягнутая дамоўленасьць аб вяртаньні сябрам суполкі БНП грашовай дапамогі на аздараўленьне, а таксама прэміяльных да Дня хіміка. У сваю чаргу начальнік юрыдычнага аддзелу “Белшыны” Міхаіл Клопаў заяўляе, што і ў іншых спрэчных пытаньнях “будзе знойдзены кансэнсус”.
Старшыня суполкі БНП “Белшыны” Рыгор Спасюк адзначае, што паводле рашэньня Рады першасных арганізацыяў Алена Захожая мусіць спыніць галадоўку.
3 кастрычніка электрык “Белшыны” Алена Захожая распачала галадоўку пратэсту ў сувязі з адмовай кіраўніцтва канцэрну “Белнафтахім”, адміністрацыі “Белшыны” і Бабруйскага гарвыканкаму забясьпечыць умовы для рэгістрацыі суполкі БНП.
31 кастрычніка Алена Захожая была дастаўленая з працоўнага месца ў непрытомным стане ў гарадзкую лякарню Бабруйска. Сёньня Алена Захожая паведаміла, што “адчувае сябе ўсё лепш”.
Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў эфіры.