Любоў Лунёва, Менск Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч знаходзіўся побач з моладзьдзю каля суду Кастрычніцкага раёну Менску, дзе выносіўся прысуд лідэру “Маладога фронту” Зьмітру Дашкевічу. Мілінкевіч стаяў разам зь сябрамі “Маладога фронту” ў адным ланцугу і прайшоў зь імі шэсьцем да праспэкту Дзяржынскага.
Палітык гэтак пракамэнтаваў прысуд Зьмітру Дашкевічу:
(Мілінкевіч: ) “Гэты прысуд ня толькі не справядлівы, гэта прысуд усёй нашай моладзі. Гэта яшчэ адзін сыгнал Эўропе, якая думае: “А, можа, раптам? Можа, трэба з гэтым рэжымам супрацоўнічаць? Можа, трэба прачыніць дзьверы?” Рэжым пляваць хацеў на ўсе гэтыя прапановы й сам не дэманструе ніякага кроку наперад. Абсалютна ніякага сэнсу няма зь ім сустракацца і супрацоўнічаць, пакуль ён хоць раз не прадэманструе, што спыняюцца палітычныя перасьледы”.