Алег Грузьдзіловіч, Менск У сувязі з адмовай у дазволе на сустрэчу з Аляксандрам Казуліным ягоны адвакат Ігар Рынкевіч накіраваў скаргу ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных спраў.
Адвакат просіць прыняць захады службовага ўзьдзеяньня адносна начальніка калёніі “Віцьба-3” Віталя Агнісьцікава, які, на думку адваката, парушыў закон.
31 кастрычніка начальнік калёніі “Віцьба-3” Віталь Агнісьцікаў адмовіў адвакату Ігару Рынкевічу ў сустрэчы з Аляксандрам Казуліным на той падставе, што нібыта “сустрэча з адвакатам можа аслабіць Казуліна, які трымае галадоўку”.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін галадуе з 20 кастрычніка. Палітык пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і дамагаецца разгляду “беларускага пытаньня” ў ААН. Да галадоўкі далучыўся былы дэпутат Сяргей Скрабец, які таксама адбывае пакараньне ў калёніі “Віцьба-3”.