Берасьце: сацыял-дэмакраты абвясьцілі “галадоўку салідарнасьці”

Радыё Свабода Першай галадоўку пачала кіраўніца Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс.
Паводле яе, да “галадоўкі салідарнасьці” маюць далучыцца і іншыя актывісты партыі, якія цягам акцыі будуць зьменьваць адзін аднаго.

Мэтай акцыі ёсьць залучэньне ўвагі грамадзкасьці да сытуацыі з пазбаўленьнем волі лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна.