Радыё Свабода, Менск Вярхоўны суд разгледзіць 3 лістапада позву Міністэрства юстыцыі аб прыпыненьні дзейнасьці Партыі камуністаў беларускай.
Раней Міністэрства юстыцыі патрабавала пэрсанальны сьпіс сяброў партыі. Кіраўніцтва ПКБ ня выканала гэтага патрабаваньня, бо палічыла, што яно парушае закон “Аб палітычных партыях”. ПКБ абскардзіла папярэджаньне Мін''юсту з гэтай нагоды ў Вярхоўным судзе. 18 кастрычніка суд пакінуў папярэджаньне ў сіле.
ПКБ перадало ў Міністэрства неабходны сьпіс сяброў партыі на паўтары тысячы чалавек. У сувязі з гэтым, як лічаць у ПКБ, Вярхоўны суд ня мае прававых падставаў для прыпыненьня дзейнасьці партыі. Гэта таксама забаронена рабіць падчас выбарчых кампаніяў.