Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня ў Менску пачнецца двухдзённае паседжаньне Славянскага парлямэнцкага саюзу. У ім возьме ўдзел больш за 20 парлямэнтароў з шэрагу краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Яны хочуць рэарганізаваць саюз ды абраць новае кіраўніцтва. Незалежныя экспэрты лічаць, што рашэньні, прынятыя аб’яднаньнем, ня будуць мець ніякага ўплыву на зьнешнюю і ўнутраную палітыку славянскіх дзяржаваў.
Рашэньне аб заснаваньні Славянскага парлямэнцкага саюзу было прынятае яшчэ ў 1998 годзе ў Празе на сёмым Усеславянскім зьезьдзе. Але дзейнічала гэтае аб’яднаньне толькі тры гады. Дэпутаты так і не прынялі статут сваёй арганізацыі, не заснавалі штаб-кватэру, і ў выніку арганізацыя не была зарэгістраваная. Намесьнік старшыні Славянскага парлямэнцкага саюзу, дэпутат беларускай Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян спадзяецца, што на менскім паседжаньні ўсе праблемы іх арганізацыі будуць вырашаныя:
(Касьцян: ) “Гэта будзе арганізацыйнае паседжаньне. Будуць новыя людзі, дэпутаты, якія толькі нядаўна прыйшлі ў парлямэнты. Будзе прымацца статут славянскага парлямэнцкага саюзу. Гэта галоўная задача – каб зарэгістраваць славянскі парлямэнцкі саюз юрыдычна, як міжнародную славянскую суполку. Будуць абраныя старшыня, намесьнікі і старшыні пастаянных камісіяў”.
Паводле Сяргея Касьцяна, гэты саюз павінен садзейнічаць узаемаадносінам паміж парлямэнтамі славянскіх дзяржаваў, наладжваць шчыльнае супрацоўніцтва паміж гэтымі краінамі, ўмацаваньня славянскай цывілізацыі. Удзел у паседжаньні ў Менску зьбіраюцца ўзяць больш за 20 чалавек з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расеі, Чэхіі, Славакіі, Сэрбіі і Баўгарыі. Сяргей Касьцян спадзяецца, што Славянскі парлямэнцкі саюз будзе ўплывовай арганізацыяй. Такой, як падобныя рэгіянальныя аб’яднаньні ў Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амэрыцы.
Але незалежныя экспэрты ставяць пад сумнеў аптымістычныя надзеі Сяргея Касьцяна. Гаворыць менскі палітоляг Андрэй Фёдараў:
(Фёдараў: ) “ Безумоўна гэта ствараецца сіламі пэўнага накірунку. Антызаходнімі. Можна з упэўненасьцю казаць, што з заходніх славянскіх краінаў зусім ужо яўныя маргіналы ўдзельнічаюць у гэтай працы. Бо гэтыя краіны ідуць у зусім іншым накірунку. Будуць заявы, відаць супраць Амэрыкі, супраць НАТА, супраць глябалізацыі. Тым больш мы ведаем, хто з нашага боку кіруе гэтым працэсам. Ніякага адлюстраваньня гэтая падзея ў сур’ёзных сродкам масавай інфармацыі на Захадзе мець ня будзе. У Расеі, і Ўкраіне, хутчэй за ўсё, больш-менш незалежная прэса над гэтым пасьмяецца. Ну а нашыя афіцыйныя мэдыі паспрабуюць зрабіць з гэтага падзею першай велічыні”.