Паводле БелаПАН Найбліжэйшым часам адбудзецца сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі – гэтую інфармацыю пацьвердзіў сёньня Аляксандар Лукашэнка. Беларускі прэзыдэнт заявіў, што падасьць Уладзімеру Пуціну падрабязны аналіз выкананьня бакамі саюзных дамоўленасьцяў.
У часе сёньняшняй сустрэчы з губэрнатарам Стаўрапольскага краю Расейскай Фэдэрацыі Аляксандрам Чарнагоравым Лукашэнка сярод іншага сказаў: “Ужо скаціліся на тое, што сёньня ідзе гаворка пра эканамічную інтэграцыю. Калі так ставіць пытаньне, то дастаткова і мытнага саюзу. У Беларусі наш саюз разумеюць глыбей і шырэй. Мы будуем саюзную дзяржаву – гэтым усё сказана”.
Раней сёньня прэсавая служба прэзыдэнта Расеі паінфармавала, што ў працоўным графіку Ўладзімера Пуціна на 9 – 10 лістапада заплянавана сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.
Раней сёньня прэсавая служба прэзыдэнта Расеі паінфармавала, што ў працоўным графіку Ўладзімера Пуціна на 9 – 10 лістапада заплянавана сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.