Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенская рэгіянальная мытня сёньня завяла крымінальную справу па факце знойдзенага амфэтаміну. Прэпарат знайшлі ў машыне, якой вярталася зь Літвы Анжаліка Борыс — старшыня Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі.
Спадарыня Борыс была пасажырам, таму будзе праходзіць па справе як сьведка. Сама яна называе правакацыяй тое, што адбылося 29 кастрычніка на кантрольна-прапускным пункце “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы.