Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў судзе Кастрычніцкага раёну будуць дапытваць сьведкаў у справе лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча. Зьмітра абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Ад 15 верасьня юнака трымаюць пад вартай. Суд ідзе за зачыненымі дзьвярыма. Актывісты моладзевага руху, вядомыя грамадзкія дзеячы, палітыкі заявілі, што будуць кожны дзень стаяць ля будынку суду падчас разгляду справы Зьмітра Дашкевіча.
Сёньня ў справе Зьмітра Дашкевіча пачнуць апытваць сьведкаў. Іх колькасьць дасягае амаль сотні чалавек. У судзе будуць даваць паказаньні толькі тыя, якіх вызначыла сьледства і заявіла абарона.
Нагадаем: у часе выбарчай кампаніі крымінальныя справы супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” распачаў Камітэт барацьбы з тэрарызмам. Пасьля допытаў крымінальныя справы спынілі, а Зьмітра Дашкевіча абвінавацілі ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.
Актывіста “Маладога фронту” Алега Корбана выклікалі сёньня ў суд у якасьці сьведкі. Ён паведаміў “Свабодзе”, што гатовы адказаць на ўсе пытаньні:
(Корбан:) “У прынцыпе я ведаю, якія пытаньні будуць задаваць. Яны будуць тычыцца “Маладога фронту”, самой структуры арганізацыі. Ну, і таксама магчымыя пытаньні, каб даказаць, што Зьміцер ствараў “Малады фронт”. Справа ў тым, што “Малады фронт” існаваў задоўга да таго, як туды прыйшоў Зьміцер Дашкевіч. Усе ведалі, што гэта незарэгістраваная арганізацыя. Я гатовы адказаць на ўсе пытаньні. Мне няма чаго ўтойваць”.
Зьміцер Дашкевіч не адмаўляцца ад свайго актыўнага ўдзелу ў “Маладым фронце”. Але тым ня менш суд заслухае паказаньні сьведкаў. Зьміцер Хведарук будзе сьведчыць на судзе пра арганізацыю. Учора ён быў у ліку тых трох сотняў чалавек, якія прыйшлі падтрымаць лідэра “Маладога фронту”. Зьміцер спадзяецца, што Дашкевіч хутка выйдзе на волю.
(Хведарук:) “Мы вельмі рады, што Зьміцер Дашкевіч бачыў нас з судовай залі. Мы штодня будзем зьбірацца яшчэ ў большай колькасьці, каб прадэманстраваць яму сваю веру ў яго і тое, што мы даб’емся ягонага вызваленьня”.
Амбасадары ЗША і краінаў Эўразьвязу прыйшлі ўчора да будынку суду. Яны казалі, што будуць пільна сачыць за судовым працэсам над актывістам моладзевага дэмакратычнага руху. Пісьменьнікі падпісалі Зьмітру Дашкевічу свае кнігі, каб перадаць іх яму ў турму.
У першы дзень суду спэцназаўцы ў цывільным знаходзіліся ў будынку суду, а таксама ў мікрааўтобусах на стаянцы прыватнага транспарту. Калі моладзь ладзіла ланцугі і скандавала лёзунгі з патрабаваньнем вызваленьня маладафронтаўца, міліцыянты нікога не затрымлівалі.
Сёньня суд пачнецца а 10 раніцы ў Доме правасудзьдзя на вуліцы Сямашкі.